Фрэнк Борман. Photo by Flip Schulke /Disney General Entertainment Content via Getty Images

Фрэнк Борман. Photo by Flip Schulke /Disney General Entertainment Content via Getty Images

У ЗША ва ўзросце 95 гадоў памёр Фрэнк Борман, камандзір касмічнага карабля «Апалон-8», які ў 1968-м годзе здзейсніў гістарычную місію да Месяца, паведамляе RTVi.

Астранаўт памёр 7 лістапада ў Білінгсе, штат Мантана, пасля перанесенага інсульту ў доме састарэлых, паведаміў прадстаўнік сям'і Бормана.

Свой першы палёт у космас ураджэнец штата Індыяна здзейсніў у 1965-м годзе. У якасці камандзіра «Джэміні-7» Борман даследаваў магчымасці стыкоўкі двух касмічных караблёў у космасе. Адначасна экіпаж Бормана ўстанавіў рэкорд працягласці на той момант касмічных палётаў. «Джэміні-7» правёў у космасе 14 сутак.

Аднак, больш вядомы другі касмічны палёт Бормана. У снежні 1968-га года ўзначаленая ім місія «Апалон-8», у складзе якой таксама былі Джэймс Ловел і Уільям Андэрс, здзейсніла першы арбітальны аблёт Месяца.

Астранаўты здзейснілі 10 віткоў вакол Месяца, стаўшы першымі людзьмі, якія ўбачылі адваротны бок натуральнага спадарожніка Зямлі.

Палёт «Апалон-8» стаў велізарным поспехам для НАСА і падрыхтаваў глебу для высадкі амерыканцаў на Месяц, якая адбылася ўжо ў наступным 1969-м годзе. 

Сам жа Борман, які стаў папулярным пасля паспяховай місіі да Месяца, у ліпені 1969-га года злётаў у Савецкі Саюз. Астранаўт наведаў Зорны гарадок і абмяркоўваў з савецкімі лідарамі арганізацыю сумеснай савецка-амерыканскай місіі да Месяца, якая так і не адбылася.

У 1970-м годзе Борман звольніўся з НАСА ў званні палкоўніка. Затым ён працаваў віцэ-прэзідэнтам авіякампаніі Eastern Air Lines, пісаў мемуары, выступаў на тэлебачанні. Пасля смерці савецкага касманаўта Анатоля Філіпчанкі ў жніўні 2022 года ва ўзросце 94 гадоў, Борман заставаўся найстарэйшым з жывых людзей, якія пабывалі ў космасе.

Чытайце таксама:

Спынілася сэрца. Памерла беларуская дызайнерка Ганна Краснер

Памёр Алег Пратапопаў

Пайшоў з жыцця музыкант Максім Кот-Кузьма

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
5
Абуральна
2