Дома ў пісьменніка Сашы Філіпенкі адбыўся ператрус. Ягонага бацьку затрымалі
Маці сказалі: «Скажыце дзякуй сыну».
«У мяне дома ператрус. Сем чалавек з аўтаматамі. Бацьку забралі. Маці сказалі: «Скажыце дзякуй сыну». Відавочна, што ціснуць на мяне і хочуць, каб я перастаў выказвацца ў еўрапейскай прэсе», — напісаў ён у фэйсбуку.
39-гадовы Саша Філіпенка — беларускі пісьменнік, журналіст і публіцыст. Аўтар кніг «Былы сын», «Крэмулятар», «Чырвоны Крыж», «Вяртанне ў астрог», «Цкаванне». Яго раманы перакладзеныя на французскую, нямецкую, чэшскую, венгерскую, польскую, італьянскую, англійскую, харвацкую, галандскую, іспанскую, японскую, шведскую, славацкую, тайскую мовы. Рэзка крытыкуе ўлады Беларусі і Расіі.
Ад 2004 да 2020 года жыў у Расіі, дзе працаваў у незалежных СМІ.
Улетку 2023 года ў Вільні была пастаўлена яго п'еса «Ціхары» пра падзеі ў Беларусі ў 2030 годзе. Па сюжэце настаў апакаліпсіс, але нават ён не спыніў палітычных судоў, якія праводзяць у бункеры.
У Вільні адбылася прэм'ера спектакля «Ціхары» па п'есе Сашы Філіпенкі. І вось чаму яго варта пабачыць ФОТЫ
Саша Філіпенка: Людзі, якія ўсё жыццё займаюцца мастацтвам кампрамісу, гуляюць заведама прайграную партыю
У Вільні адбылася сустрэча з пісьменнікам Сашам Філіпенкам
«Расійскае грамадства нават не паспрабавала». Саша Філіпенка — пра розніцу паміж расіянамі і беларусамі
З'явіўся ў продажы раман Сашы Філіпенкі «Крэмулятар»
Каментары