Здарэнні66

«Яна рэдка звярталася да дактароў». Што вядома аб смерці беларускай дызайнеркі Ганны Краснер

43-гадовая дызайнерка памерла ў Варшаве. У яе засталося двое дзяцей. Толькі нядаўна ў Ганны прайшоў вялікі модны паказ.

Ганна Краснер. Фота: сацсеткі

Ганна Краснер нарадзілася недалёка ад Пінска, у вёсцы Пінкавічы. Пасля заканчэння школы дзяўчына паступіла ў тэхналагічны ўніверсітэт, дзе сустрэла свайго будучага мужа. Пара пазнаёмілася ў інтэрнаце. «Яны ўдзельнічалі ў гульнях, хадзілі ў паходы, трэніраваліся ў фехтаванні і вельмі шмат часу бавілі сярод сяброў. З таго моманту прайшло больш за 22 гады», — падзяліўся з «Нашай Нівай» знаёмы сям’і.

У шлюбе, які доўжыўся больш за 19 гадоў, нарадзіліся дачка Марыя і сын Аляксандр. 

Краснер
Фота: Facebook Ганны Краснер

Адпрацаваўшы размеркаванне на магілёўскай фабрыцы «Вяснянка», Краснер пераехала ў Віцебск. Менавіта ў гэтым горадзе пачаўся яе шлях у свеце вясельнай моды. Спачатку яна працавала канструктарам, а пазней вырашылася на стварэнне ўласнай калекцыі.

Нягледзячы на высокую канкурэнцыю, справа пайшла ўгару: сукенкі, створаныя рукамі Ганны, карысталіся вялікім попытам. Так з'явіўся брэнд, добра знаёмы беларускім нявестам — «Майстэрня Ганны Краснер».

Дызайнерка была ўдзельніцай Беларускага тыдня моды. Нароўні з працамі Вячаслава Зайцава і Валянціна Юдашкіна, яе сукенкі ўпрыгожвалі каляндар «Рускі сілуэт». Дзяўчына ўдзельнічала ў міжнародных конкурсах.

За сваю кар'еру Ганна Краснер апранула больш за 1300 нявест. Сярод яе кліентаў былі дзяўчаты з Беларусі, Іспаніі, Швейцарыі, Ізраіля, Аўстрыі і многіх іншых краін.

Ганна Краснер
Фота: Facebook Ганны Краснер

Але ў ліпені 2021 года стала вядома аб закрыцці праекта. У тым жа годзе сям'я пераехала ў Варшаву:

«Калі б мяне два гады таму спыталі, дзе я буду праз два гады і што я буду там рабіць, я магла б выказаць у здагадку шмат чаго… Знаходжанне ў любым пункце Еўропы, напрыклад. У якасці турыста, але не як жыхаркі Варшавы. Іншыя былі планы, іншыя. Цяпер жа дапускаю любыя падзеі, нават самыя неверагодныя», — пісала Ганна ў сацыяльных сетках.

У эміграцыі жанчына атрымала новую прафесію QA-інжынера і нават паспела папрацаваць у IT, але праз час вярнулася да дызайну.

«У мяне так часта пыталіся, чаму я больш не шыю сукенак, што пасля чарговага «чаму» я вырашыла, што так, я хачу паспрабаваць. Цяпер я шыю сукенкі. Пакуль не шмат, пакуль у якасці хобі (вельмі прафесійнага хобі) пару заказаў на месяц», — распавядала Ганна ў сваім Facebook.

22 кастрычніка адбыўся першы вялікі паказ Краснер у Варшаве: «Дзякуй вялікі ўсім датычным! А далей будзе яшчэ лепш і цікавей», — дзялілася яна радасцю з падпісчыкамі. На жаль, планам не наканавана было спраўдзіцца.

Краснер
Фота: Facebook Ганны Краснер

«У нас гора, памерла Ганна. У яе спынілася сэрца, была хуткая, рэанімацыя ў бальніцы», — паведаміў у сацсетках муж дызайнеркі.

Вядома, што ў Ганны не было зафіксаваных праблем са здароўем і яна рэдка звярталася да дактароў. Часам у жанчыны быў высокі ціск, але гэта вырашалася без звароту ў лякарню.

Што прывяло да трагедыі, пакуль не зразумела — сям'я яшчэ чакае заключэнне экспертаў. Пахаванне Ганны пройдзе ў Варшаве на праваслаўных могілках у раёне Воля. Інфармацыя аб часе развітання будзе апублікавана пазней.

Каментары6

  • Канапны эксперт
    09.11.2023
    У такім узросце напэўна анеўрызма ☹️
  • КотКа
    09.11.2023
    Даведка, што за лухта?! Нават у беспрацоўных у Польшчы ёсць абавязковая публічная страхоўка - так званы ЗУС (Фонд сацыяльнага страхавання). Тым больш, калі чалавек афіцыйна працаваў - гэта абавязковае адлічэнне з заробку!
  • даведка
    09.11.2023
    Вы редко сюда заглядываете? Буквально на днях был сбор на самое необходимое для журналистки Белсат.

Сталі вядомыя першыя пяць прозвішчаў палітвязняў, вызваленых па новым памілаванні

Сталі вядомыя першыя пяць прозвішчаў палітвязняў, вызваленых па новым памілаванні

Усе навіны →
Усе навіны

Учорашнюю стральбу ў Фларыдзе кваліфікавалі як замах на Трампа6

«Проста заліваешся слязьмі і думаеш: за што?» Ірына Шчасная і яе чатыры балючыя гады за кратамі15

Сбербанк: Расіяне праз тэлефонных махляроў перавялі УСУ больш за мільярд даляраў10

Каля дома Трампа ў Фларыдзе адбылася страляніна. Мільярдэр не пацярпеў3

Трамп: Я НЕНАВІДЖУ ТЭЙЛАР СВІФТ!48

У Бараўлянах пара занялася сэксам у скверы. Цяпер у каханкаў праблемы з законам9

Названыя пераможцы конкурсу астранамічнай фатаграфіі ФОТА

Шрайбман патлумачыў, навошта катуюць Калеснікаву і Бабарыку24

Лось з'явіўся проста з ніадкуль. Беларус паказаў жудаснае відэа сутыкнення свайго аўто з жывёлай1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Сталі вядомыя першыя пяць прозвішчаў палітвязняў, вызваленых па новым памілаванні

Сталі вядомыя першыя пяць прозвішчаў палітвязняў, вызваленых па новым памілаванні

Галоўнае
Усе навіны →