Вайна1515

У Ровенскай вобласці пабачылі вайсковую калону пад БЧБ-сцягамі. Што гэта было?

5 лістапада ў сеціве з'явіліся фота і відэа з калонай вайсковых джыпаў, пікапаў і грузавікоў пад бел-чырвона-белымі сцягамі. На транспарце таксама бачны нанесены шасціканцовы крыж Еўфрасінні Полацкай. 

Сцвярджалася, што відэа знята ў Ровенскай вобласці Украіны і што калона едзе ў бок беларускай мяжы. Гэты рэгіён мяжуе з Беларуссю ў раёне Пінска і Лунінца.

Хто арганізаваў рух гэтай калоны?

«Не ведаем, але прыгожа», — адказалі «Нашай Ніве» ў прэсавай службе Палка Каліноўскага.

«Гэта ІПСА (інфармацыйна-псіхалагічная спецыяльная аперацыя — НН)», — патлумачыў нам Генадзь Манько, кіраўнік місіі дэмакратычнай Беларусі ў Кіеве.

Генадзь Манько. Фота: «Радыё Свабода».

На ўдакладняльнае пытанне, хто арганізаваў гэтую спецаперацыю і ці ўдзельнічалі ў ёй беларусы, Манько адказаў, што яму гэта невядома.

«Нашы добраахвотнікі шматзначна ўсміхаюцца», — адказаў Манько.

Каментары15

  • У папы Колі мокрыя штонікі.
    06.11.2023
    У папы Колі мокрыя штонікі.
  • Сымон
    06.11.2023
    Дарэчы, шасціканцовы крыж ЕП - выдатны тактычны сымбаль. Калі справа непазбежна дойдзе да супрацьстаяння паміж беларусамі і лукашыстамі - у першых будзе поўны набор нацыянальных сымбаляў, а ў другіх - толькі савецкая сымболіка, якая з беларушчынай нічога супольнага не мае
  • Васіль
    06.11.2023
    А я то такое "БЧБ сцягі"? У азаронкаў навучыліся?

Работніцы суда пагражае да 12 гадоў за «заклікі да санкцый і абразу Лукашэнкі»3

Работніцы суда пагражае да 12 гадоў за «заклікі да санкцый і абразу Лукашэнкі»

Усе навіны →
Усе навіны

Гэты карлікавы кот з сарамлівым выглядам стаў новай зоркай сацсетак5

У гатэлі Бангкока знойдзены мёртвымі шэсць грамадзян В'етнама1

Названы свежы медыянны заробак. І ён намнога меншы за сярэдні

Высветлілася, што пад Масквой патануў кіраўнік дэлегацыі вайскоўцаў КНДР

Рабочаму з Баранавічаў далі год за лайкі пад карыкатурамі на Лукашэнку. Цяпер пагражае яшчэ да 12 гадоў3

Замах на Дональда Трампа планаваў Іран — CNN12

Мінэнерга паведаміла пра аднаўленне электразабеспячэння Мазыра1

Мазырская вертыкальшчыца далажыла пра аднаўленне водазабеспячэння. У каментарах ёй пярэчаць

Ад сёння Літва мае намер увесці абмежаванні на ўезд аўто з беларускімі нумарамі31

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Работніцы суда пагражае да 12 гадоў за «заклікі да санкцый і абразу Лукашэнкі»3

Работніцы суда пагражае да 12 гадоў за «заклікі да санкцый і абразу Лукашэнкі»

Галоўнае
Усе навіны →