Змяшчаючыся на паўночны ўсход, углыб тэрыторыі Беларусі, франты гэтага цыклону «Н2» абумовяць дажджлівае надвор'е гэтай ноччу і ў першай палове заўтрашняга дня.
Інтэнсіўных дажджоў не чакаем, наўрад ці да раніцы выпадзе больш за 7-10 мм ападкаў, паведамляе тэлеграм-канал nadvorje.
Цікава, што некаторыя сіноптыкі не бачаць утварэнне цыклону, а адзначаюць нейкае бурленне на атмасферным фронце, якое не разаўецца ў цыклон, а з часам згасне і паступова перастане існаваць.
Ноччу чакаецца +4..+10°С, максімальная днём +6..+12°С. У Мінску +10°С.
Каментары