Грамадства1010

На нарадзе ў Лукашэнкі абмяркоўваецца пытанне стварэння вайсковых пракуратур

Аляксандр Лукашэнка сабраў сёння вялікую нараду па пытанні стварэння вайсковых пракуратур, піша БелТА.

Палац Незалежнасці. Фота: БелТА

«Тэма сённяшняга мерапрыемства — вайсковая пракуратура. Не буду характарызаваць абстаноўку ў свеце: вы выдатна яе ведаеце. Проста нагадаю, што ў 2014 годзе было прынята рашэнне аб ліквідацыі сістэмы вайсковых пракуратур», — сказаў Аляксандр Лукашэнка.

Паўнамоцтвы па наглядзе за выкананнем заканадаўства ва Узброеных сілах, іншых войсках і воінскіх фарміраваннях Беларусі перадалі грамадзянскім органам пракуратуры.

«Паўстае заканамернае пытанне: а цяпер абстаноўка ў гэтых абласцях змянілася? Мусіць. Паўстае пытанне: настолькі змянілася, што нам трэба ствараць вайсковыя пракуратуры? — спытаў ён. — Пытанне галоўнае сёння: трэба ці не трэба аднаўляць сістэму пракурорскага нагляду, якая была да 2014 года».

У нарадзе бяруць удзел больш за дзясятак генералаў: кіраўнік Адміністрацыі Ігар Сергеенка, сакратар Рады бяспекі Аляксандр Вольфавіч, яго намеснік Аляксандр Рахманаў, генпракурор Андрэй Швед, старшыня СК Дзмітрый Гора, міністр унутраных спраў Іван Кубракоў, яго намеснік — кіраўнік унутраных войск Мікалай Карпянкоў, старшыня КДБ Іван Церцель, старшыня Памежнага камітэта Дзмітрый Моластаў, міністр абароны Віктар Хрэнін, старшыня Вярхоўнага суда Валянцін Сукала, кіраўнік ААЦ Андрэй Паўлючэнка.

Каментары10

  • **
    02.11.2023
    структуры, надструктуры, наднадструктуры, наднаднадструктуры пашыраюцца і пладзяцца, а працоўных звальняюць па палітычных матывах і хапаюць
  • Практолаг
    02.11.2023
    Аднаўляй ужо адразу сталінскія «тройкі» і гулагі.
  • Маня с Клецка
    02.11.2023
    Создайте еще транспортные, школьные, институтские прокуратуры. Денег же море

Украінскія войскі прарвалі мяжу Расіі на яшчэ адным участку ў Курскай вобласці11

Украінскія войскі прарвалі мяжу Расіі на яшчэ адным участку ў Курскай вобласці

Усе навіны →
Усе навіны

Быць пераможцамі ці расчэсваць раны ахвярнасці? Справа ў свядомым выбары3

Жыхарам Мінска задарма разашлюць 300 тысяч фота з відамі горада3

Вядомага расійскага аэраразведчыка праз канфлікт з камандзірам адправілі ў мясны штурм. Там ён і загінуў10

Праваабаронцы падлічылі, колькі беларусаў сёлета затрымалі пасля вяртання з-за мяжы3

Прыпынкі грамадскага транспарту ў Віцебску ўпрыгожылі цытатамі з Лукашэнкі 9

Райаддзел культуры абвясціў збор грошай, каб закансерваваць касцёл Святога Духа3

Хто той паляк на сустрэчы з Лукашэнкам, які яму падхіхікваў?13

«Ніхто не змог завезці тавар». Крамы польскага абутку Wojas усё ж закрываюцца

Год таму беларус, які лячыўся ў анкацэнтры, зрабіў прапанову сваёй дзяўчыне. Цяпер пара пажанілася

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Украінскія войскі прарвалі мяжу Расіі на яшчэ адным участку ў Курскай вобласці11

Украінскія войскі прарвалі мяжу Расіі на яшчэ адным участку ў Курскай вобласці

Галоўнае
Усе навіны →