Ва Украіне разграмілі батальён з Чувашыі. Ён трапіў пад абстрэл HIMARS
Паведамленні мясцовых каналаў пра страты розняцца. Па адных звестках, загінулі 19 чалавек і 40 параненыя. Па другіх звестках, загінулі і параненыя да 120 чалавек. Паводле каналаў, батальён год таму сабралі ў Чувашыі.
У расійскай Чувашыі заявілі аб разгроме чувашскага батальёна «Атал», які складаўся з мабілізаваных жыхароў рэспублікі. Украінскія вайскоўцы з дапамогай HIMARS разнеслі калону, паведамляе «Сярдзітая Чувашыя».
«У нядзелю 29 кастрычніка пры падрыхтоўцы да пераезду 1 батальён 1251 мотастралковага палка трапіў пад абстрэл ракетамі HIMARS. У гэтым палку служаць жыхары Чувашыі, а камандуе палком ураджэнец Чувашыі Уладзіслаў Матузас.
Пераважна аўтамабільная калона акупантаў складалася з КАМАЗаў і УАЗаў, якія перавозілі вайскоўцаў», — піша канал.
Паведамленні пра забітых розняцца. Па адных звестках, загінулі 19 чалавек і 40 параненых. Па другіх звестках загінулі і параненыя да 120 чалавек.
Ваенкам Чувашыі прыгразіў крымінальнай адказнасцю за абнародаванне «недакладных» звестак.
Тым часам у інтэрнэце з'явіліся спісы загінулых і параненых.
Каментары