Грамадства

Запуск саюзнага медыяхолдынга зноў адкладаецца, паміж Беларуссю і Расіяй «канцэптуальныя разыходжанні»

Стварэнню медыяхолдынга Саюзнай дзяржавы перашкаджаюць «канцэптуальныя разыходжанні» паміж расійскім і беларускім бакамі, заявіў дзяржаўны сакратар гэтага ўтварэння Дзмітрый Мезенцаў у інтэрв'ю тэлеканалу «Беларусь 1».

Дзмітрый Мезенцаў

Па словах Мезенцава, у бакоў ёсць рознагалоссе адносна бачання таго, «якой павінна быць сетка вяшчання, які павінен быць масіў трансляванай інфармацыі і праз якія сродкі».

Чыноўнік адзначыў, што «пройдзены пэўны шлях, і ў рамках сумеснай калегіі Мінінфарма Беларусі і Мінлічбы Расіі падрыхтаваная прапанова па стратэгіі развіцця саюзных СМІ».

З ідэяй стварыць медыяхолдынг Саюзнай дзяржавы на пасяджэнні яе Вышэйшай дзяржрады 4 лістапада 2021 года ў Маскве выступіў Аляксандр Лукашэнка. Тады меркавалася, што структура з'явіцца да канца 2022 года, але гэтага не адбылося. Пасля і з беларускага, і з расійскага боку выстаўляліся новыя тэрміны, якія таксама зрываліся. У ліпені 2023 года Міністэрства лічбавага развіцця, сувязі і масавых камунікацый РФ паведаміла, што медыяхолдынг Саюзнай дзяржавы з'явіцца не раней за 2024 год. 

Каментары

Пад Варшавай трагічна загінуў 31-гадовы беларускі раварыст Аляксандр Пуставітаў3

Пад Варшавай трагічна загінуў 31-гадовы беларускі раварыст Аляксандр Пуставітаў

Усе навіны →
Усе навіны

Кантрактнік у Белгарадскай вобласці Расіі застрэліў трох таварышаў і ўцёк са зброяй

У Калінкавічах у 40 гадоў памёр прапаршчык патрульна-паставой службы 

Эдуарду Бабарыку дадалі паўтара года зняволення2

Байдэн назваў віцэ-прэзідэнта Харыс Трампам. Той рэзка адрэагаваў1

Мілінкевіч расказаў, што беларусы могуць даць Еўропе9

Маргарыта Ляўчук выйшла замуж і чакае дзіця30

Разграмілі кватэру былога вядучага АНТ Івана Падрэза11

Сямейную пару расіян затрымалі ў Аўстраліі па падазрэнні ў шпіянажы

Шматдзетнай маці далі 6 гадоў калоніі па 6 артыкулах. Сын-падлетак з інваліднасцю чакае яе на волі8

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Пад Варшавай трагічна загінуў 31-гадовы беларускі раварыст Аляксандр Пуставітаў3

Пад Варшавай трагічна загінуў 31-гадовы беларускі раварыст Аляксандр Пуставітаў

Галоўнае
Усе навіны →