Свет4747

«Зачем коверкать русский?» Расійскаму лібералу апякла вока беларуская мова 

Папулярны расійскі блогер Рустэм Адагамаў, які ўжо дзясятак гадоў жыве ў Празе і выступае з апазіцыйных у дачыненні да Крамля пазіцый, не стрымаўся ад адкрытай дэманстрацыі імперскай пыхі, падставай для чаго стаў пабачаны ім кароткі беларускамоўны тэкст.

Рустэм Адагамаў

Падставай стала, здавалася б, бяскрыўднае кароткае паведамленне на старонцы «Еўрарадыё» ў сацсетцы X (былы твітар): «Хакеісты мінскага «Дынама» перапынілі сваю выйгрышную трохматчавую серыю».

Адагамаў чамусьці не змог прайсці міма гэтага допісу і пракаментаваў яго наступным чынам:

«Какой же смешной белорусский язык. Ну почему Дынама, серыю и трохматчавую? Зачем коверкать русский? Тем более, что на нем говорит вся Республика Беларусь».

«Хакеісты мінскага «Дынама» перапынілі — ну это же правда смешно выглядит. Вы только не делайте вид, что сами этого не понимаете», — працягнуў Адагамаў.

«Все белорусы говорят на хорошем русском языке, без акцента, без «г» фрикативного и т.п., — даводзіў ён у каментарах. — Не хотят быть русскими, но разговаривают на русском. Это как понимать?»

Натуральна, што рэакцыя іншых падпісчыкаў старонкі была рэзка негатыўная. Падтрымкі расійскі блогер з нібыта ліберальнай рэпутацыяй не знайшоў.

«Вы зараз несяце такую ахінею, што проста смешна. Паказалі сваю поўную неадукаванасць і шчырае глупства. І класіку жанру: расійскі ліберал — таксама імперац», — напісалі яму ў адказ.

«Быў перакананы, што вы больш разумны чалавек, спадар Рустэм. Шчыра здзіўлены і расчараваны», — адрэагаваў іншы карыстальнік.

Каментары47

  • Проста жыхар
    31.10.2023
    Сапраўды, калі калупнуць пальцам расейскага ліберала, то з яго агідным струменем пальецца вялікадзяржаўны імперскі гной.
  • Kub
    31.10.2023
    Нафиг Рустам Адамов коверкает русский язык?!
  • За Свабоду!
    31.10.2023
    А потым яны яшчэ здіўляюцца, што іх агулам не хочуць нідзе бачыць, ні з аўто, ні без, расійскі пашпарт і менталітэт гэта дыягназ расійскай імперскаці. І гэта ж яшчэ апазіцыйны блогер. Нікога з іх у цывілізацыю- Еўропу, ЗША, нельга пускаць, адзіныя выключэнні і тое пасля праверкі. Гэты не прайшоў. Навальны 2.0. Таго "рэстаран" праз "Э" рэзаў вочы. Гэта ўсё лечыцца ператварэннем Расіі ў Масковію, памерам 15 стагоддзя. Інакш ні як. Імперыя расійская павінна быць знішчана, рускі фашызм павінен быць ліквідаваны.

Стала вядома пра арышт гісторыка Ігара Мельнікава11

Стала вядома пра арышт гісторыка Ігара Мельнікава

Усе навіны →
Усе навіны

У возеры Свіцязь забаранілі купацца. У чым прычына?

Mercedes урэзаўся ў Fiat, а пасля збіў двух чалавек

Трамп стаў найстарэйшым кандыдатам на пасаду прэзідэнта ЗША ў гісторыі5

Мінск апынуўся ў топе самых танных гарадоў свету — за жыллё трэба плаціць у 10 разоў менш, чым у Нью-Ёрку6

Першыя праблемы беларусаў на Алімпіядзе ў Парыжы. Весляры ўжо там, а лодкі не прапусцілі 

Топавы амерыканскі часопіс спрагназаваў, колькі беларусы заваююць медалёў на Алімпіядзе. У расіян будзе нуль

Харыс заручылася дастатковай падтрымкай для вылучэння кандыдатам у прэзідэнты

Пуцін зрабіў Z-спевака Шамана заслужаным артыстам Расіі5

Еўрасаюз пачынае перамовы пра бязвізавы рэжым з Арменіяй3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Стала вядома пра арышт гісторыка Ігара Мельнікава11

Стала вядома пра арышт гісторыка Ігара Мельнікава

Галоўнае
Усе навіны →