Эканоміка33

«Асноўныя этапы будаўніцтва Беларускай АЭС прыйшліся на няпросты перыяд». «Расатам» выказаўся адносна прэтэнзій Лукашэнкі

Расійская карпарацыя «Расатам» адрэагавала на сённяшнюю крытыку з боку Лукашэнкі і назвала прычыны затрымкі з будаўніцтвам і ўводам у эксплуатацыю Беларускай АЭС, паведамляе ТАСС.

«Што тычыцца ссоўвання тэрмінаў рэалізацыі праекта, то неабходна ўлічваць наступныя фактары:

асноўныя этапы будаўніцтва Беларускай АЭС прыйшліся на няпросты перыяд пандэміі і ўзмацнення суровасці замежнапалітычнай абстаноўкі з узрослай санкцыйнай рызыкай, сам праект рэалізоўваўся ў краіне, якая ўпершыню стала на шлях вялікай атамнай энергетыкі», — заявілі ў «Расатаме».

У кампаніі адзначылі, што, нягледзячы на гэта, не ставілася задача паскорыць працэс будаўніцтва на шкоду патрабаванням бяспекі.

З нагоды пытання аб кампенсацыях у «Расатаме» заявілі, што не каментуюць камерцыйны складнік праекта «з улікам наяўных даверных адносін» з Мінскам. Але пры гэтым заўважылі: «Улічваючы складанасць і жыццёвы цыкл праекта, для нас нармальная практыка ісці насустрач заказчыкам па асобных пазіцыях на ўзаемавыгадных умовах».

Перад гэтым сёння Аляксандр Лукашэнка, каментуючы затрымку з уводам у эксплуатацыю БелАЭС, паведаміў, што Беларусь паставіла перад Расіяй пытанне аб кампенсацыях.

Каментары3

  • Федзя
    31.10.2023
    Русские всегда найдут оправдание своей криворукости.
  • Паляцім на Месяц - там багата смашчых шкварак
    31.10.2023
    А кахда ента руzzкі што-та строіл? Наскокі знаю ваны і бомбу с помашчу Капіцы стрындзілі
  • Вероятный
    31.10.2023
    Роzzийский стаvленник выдвигает требования своих хоzяеvам. Ага, верим!)

Стала вядома, што за дамову ўчора падпісалі Лукашэнка з Пуціным3

Стала вядома, што за дамову ўчора падпісалі Лукашэнка з Пуціным

Усе навіны →
Усе навіны

Шайгу заявіў пра падрыхтоўку беларускіх экіпажаў комплексаў «Іскандэр»1

Міністр фінансаў Селіверстаў пра «Арэшнік» у Беларусі: Можа, Захад здыме санкцыі адразу10

Фрыдман: Эпоха ліберальнай дэмакратыі завяршаецца23

Бондарава хоча ўмяшацца і ў медыцыну — забараніць аборты і замарозку яйцаклетак6

Іспанскі галоўны трэнер працягнуў кантракт са зборнай Беларусі, хоць задачу не выканаў

Лукашэнка і Пуцін дамовіліся па роўмінгу. Вось колькі будзе каштаваць інтэрнэт9

Індыя і Паўднёва-Афрыканская рэспубліка адхрысціліся ад праекта стварэння валюты БРІКС

Лукашэнка папрасіў Пуціна размясціць у Беларусі «Арэшнік»15

Стала вядома, што з сябе ўяўляе тыповы беларускі блогер

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Стала вядома, што за дамову ўчора падпісалі Лукашэнка з Пуціным3

Стала вядома, што за дамову ўчора падпісалі Лукашэнка з Пуціным

Галоўнае
Усе навіны →