Грамадства22

У «дармаедскай» камісіі расказалі, каго з тых, хто з'ехаў за мяжу, могуць выключыць з базы «ўтрыманцаў»

Беларускі, якія выхоўваюць дзяцей да сямі гадоў і выехалі за мяжу, могуць прэтэндаваць на выключэнне з базы «ўтрыманцаў», расказалі ў «дармаедскай» камісіі Жодзіна, заўважыла «Люстэрка».

«Дармаедскія» камісіі прымаюць ад насельніцтва дакументы, якія пацвярджаюць іх занятасць. Калі ёсць падставы, то людзей выключаюць з базы «ўтрыманцаў» (калі яны ўжо патрапілі ў яе).

У Жодзіне такая камісія за студзень — верасень гэтага года разгледзела дакументы ад тых, хто зʼехаў за мяжу.

«Камісія таксама разгледзела выключэнне з базы не занятых у эканоміцы грамадзян 67 чалавек, якія працуюць у Еўропе і іншых краінах (не ў Расійскай Федэрацыі і не ў ЕАЭС), і 16 маці, якія выхоўваюць дзяцей да сямі гадоў за мяжой», — паведамілі ў камісіі.

Гэта значыць, мяркуючы па гэтым паведамленні, маці дзяцей да сямі гадоў уключаюць у базу «дармаедаў», але яны могуць падаць заяву на выключэнне. Для бацькоў гэтых дзяцей такая магчымасць не прадугледжаная, яе прыбралі са снежня 2022 года.

З 2022 года «дармаедамі» лічацца тыя, хто зʼехаў за мяжу больш чым на 30 дзён, нават калі працуе ці вучыцца за мяжой. Гэта не тычыцца, праўда, тых, хто працуе або вучыцца ў краінах ЕАЭС — Расіі, Казахстане, Арменіі, Кыргызстане. Яшчэ выключэнне — выезд на лячэнне або ў камандзіроўку. Таксама, каб пазбегнуць «дармаедства», можна здаць у арэнду нерухомую маёмасць або стаць рамеснікам.

Каментары2

  • Яны падпадаюць пад люстрацыю
    31.10.2023
    Дармаеды вырашаюць каго назваць дармаедаў. Во праца ў людзей
  • Алекс
    31.10.2023
    Дэбiлы

Стрыжак расказаў, як яго вербавалі спецслужбы13

Стрыжак расказаў, як яго вербавалі спецслужбы

Усе навіны →
Усе навіны

«Па кодавым слове «Барысаўна» выкінула ў акно €760 тысяч». 16-гадовы кур'ер забраў у дваіх пенсіянераў 2,7 млн рублёў14

Што адбудзецца, калі Байдэн выйдзе з прэзідэнцкай гонкі?1

Украінскі фронт на Данбасе пасыпаўся ў некалькіх месцах — аналітык Bild10

Беларускі айцішнік пераехаў у Аўстралію і трапіў пад скарачэнні. І задаўся адвечным пытаннем «Што рабіць»?14

У Лідзе затрымалі ўладальніка кавярні «Тутака»

Z-канал: Імаверна, Крыгер арганізоўваў дыверсіі ў Бранскай вобласці5

Раіла біць нагой у сківіцу кожнаму маскваротаму, называла акупацыю Марыупаля кармай — хто такая Ірына Фарыён, якую забілі ў Львове37

У Вілейскім раёне кіроўца пагрузчыка ледзь не ўрэзаўся ў пахавальную працэсію

Украіна спяшаецца стварыць ваенныя беспілотнікі са штучным інтэлектам1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Стрыжак расказаў, як яго вербавалі спецслужбы13

Стрыжак расказаў, як яго вербавалі спецслужбы

Галоўнае
Усе навіны →