Усяго патроху22

База даных ДНК будзе выкарыстоўвацца для барацьбы з сабачымі фекаліямі ў французскім горадзе

Уладальнікі сабак у паўднёвафранцузскім горадзе Безье (Béziers) будуць абавязаныя мець пры сабе «генетычны пашпарт» свайго гадаванца ў рамках выпрабавальнай схемы, каб паменшыць колькасць сабачых экскрэментаў на вуліцах.

Фота: vecteezy

Мясцовы мэр Роберт Менар (Robert Ménard), былы журналіст і сузаснавальнік «Рэпарцёраў без межаў», кажа, што жыхарам і гасцям надакучылі фекаліі на тратуарах горада. Ён плануе правесці двухгадовы эксперымент, каб адсочваць і штрафаваць тых, хто не прыбірае за сваімі гадаванцамі.

Згодна з планам, уладальнікі сабак павінны будуць адвезці сваіх гадаванцаў да ветэрынара для бясплатнай пробы сліны і аналізу ДНК, пра што ўладальніку будзе выдадзены дакумент. Асобы, якіх пасля спынілі без генетычнага пашпарта сабакі, будуць аштрафаваныя на 38 еўра.

У будучыні сабачыя экскрэменты, не прыбраныя і знойдзеныя на тратуары, будуць правераныя, а падрабязная інфармацыя адпраўленая ў паліцыю, якая ў сваю чаргу праз нацыянальны рэестр свойскіх жывёл супаставіць іх з канкрэтным уладальнікам. У такім выпадку парушальнік чысціні сутыкнецца з рахункам за прыборку вуліц у памеры да 122 еўра.

Упершыню Менар прапанаваў сабраць ДНК каля 1500 сабак у цэнтры Безье ў 2016 годзе, але яго просьба была адхіленая мясцовым адміністрацыйным судом як замах на асабістую свабоду. Тады схема каштавала б бюджэту 50 000 еўра ў год.

Новы праект генетычнага пашпарта быў прадстаўлены мясцовай прэфектуры ў пачатку гэтага года — і гэтым разам не было выказана ніякіх пярэчанняў супраць яго рэалізацыі. Паводле слоў мэра, эксперымент прадоўжыцца да ліпеня 2025 года.

«Будзе пэўная паблажлівасць для тых, хто не з Безье. Калі яны збіраюць бруд свайго сабакі, мы не будзем іх турбаваць. Мы не ксенафобы. Праблема не ў замежніках, а ў мясцовых, якія не прыбіраюць», — перадае словы Менара The Guardian.

Дарэчы, ідэя гэта не новая. У 2015 годзе ў Вялікабрытаніі паведамлялася, што рада акругі Флінтшыр на поўначы Уэльса разглядае магчымасць выкарыстання базы ДНК для барацьбы з сабачым беспарадкам, гэтак жа як і на выспе Уайт і ў Ланкашыры, дзе таксама абмяркоўвалі выкарыстанне генетычнага тэставання.

Каментары2

  • Рым
    31.10.2023
    Людскога гаўна болей у свеце.
  • Бобр
    31.10.2023
    50000 это создание базы, плюс расходы на расследование, чей собака опорожнился. Может 50000 отдать жителям, а они пособираются все какахи и открыть пункт сбора каках? Бутылку пустую попробуй найди сейчас

Юрыю Зянковічу дадалі яшчэ 2 гады зняволення. Цяпер ён знаходзіцца ў СІЗА КДБ5

Юрыю Зянковічу дадалі яшчэ 2 гады зняволення. Цяпер ён знаходзіцца ў СІЗА КДБ

Усе навіны →
Усе навіны

Якія змены чакаюць самакатчыкаў3

Вясковец расказаў, як яму ўдалося збегчы ад мядзведзя2

Акцёр Кіяну Рыўз дэбютаваў у прафесійных аўтагонках — ён вылецеў з трасы2

На беларуска-польскай мяжы запрацавала новая паслуга, каб не стаяць у чарзе6

Мужчына з пісталетам уварваўся на запраўку пад Дзяржынскам1

Дураў расказаў, што яго дзяўчына была цяжарнай, калі яго затрымалі, і пасля страціла дзіця5

У Мінску затрымалі сына трэнера хакейнага «Дынама»2

У лістападзе ў беларусаў будуць вялікія выходныя

Як будуць выглядаць балгарскія еўра?3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Юрыю Зянковічу дадалі яшчэ 2 гады зняволення. Цяпер ён знаходзіцца ў СІЗА КДБ5

Юрыю Зянковічу дадалі яшчэ 2 гады зняволення. Цяпер ён знаходзіцца ў СІЗА КДБ

Галоўнае
Усе навіны →