Свет1414

«Санкцыі працуюць». У Вільні пракаментавалі пагрозы Літве з боку лукашэнкаўскага генерала

Пагрозы, якія днямі прагучалі на адрас Літвы з боку першага намесніка дзяржсакратара Савета бяспекі Беларусі Паўла Муравейкі, сведчаць пра тое, што «санкцыі працуюць», заявіў 29 кастрычніка ў каментары выданню «Позірк» дэпутат Еўрапейскага парламента ад Літвы і пастаянны дакладчык па Беларусі Пятрас Аўштравічус.

Пятрас Аўштравічус (злева) у Еўрапарламенце. Фота: Thierry Monasse/Getty Images

«[Гэта значыць, што] абмежаванні маюць уплыў на эканамічныя і фінансавыя вынікі дзяржаўнага бюджэту Беларусі. Гэта добра», — сказаў дэпутат.

Разам з тым, паводле яго, трэба разумець, што «Мінск сам сабой, можа быць, і не ўяўляе ваеннай пагрозы або рызыкі, але ён усё ж такі грае ў больш шырокім плане пад музыку з Крамля, з Масквы», а гэта значыць, што ўсе пагрозы «павінны аналізавацца, павінны прымацца пастановы».

«У Літве мы робім усё магчымае, умацоўваем сваю абараназдольнасць, — падкрэсліў еўрапарламентарый. — Галоўнае, што ёсць поўнае партнёрства з нашымі партнёрамі і з НАТА, і з Еўрасаюза, і гэта толькі пачатак.

Таму замахнуцца наогул на Захад, а Літва — частка Захаду — гэта вельмі рызыкоўна, нават для Аляксандра Рыгоравіча з яго генераламі і гэтак далей. Таму што адказ быў бы, я б сказаў, непрапарцыйна суровы для тых, хто паспрабаваў бы гэта зрабіць».

На думку Аўштравічуса, «ястрабы» ў Мінску і Маскве павінны ведаць, што адказ на правакацыі і стварэння напружання з заходняга боку будзе. «І гэта будзе не адказ Вільні ці Рыгі, гэта будзе адказ з Бруселя і Вашынгтона. Таму трэба добра падумаць, ці не страшна нават думаць пераступіць мяжу», — дадаў ён.

Першы намеснік дзяржсакратара Рады бяспекі Беларусі Павел Муравейка выступіў з ваяўнічымі заявамі на ідэалагічным семінары, арганізаваным Мінгарвыканкамам. Па словах Муравейкі, Беларусь мае ўсе падставы «прасекчы жыццёва важны калідор» праз Літву з дапамогай зброі, каб атрымаць доступ да транзіту тавараў.

Каментары14

  • Отто
    29.10.2023
    Ой, ладно.
    Все мы всё понимаем.
    Но, скажем, чисто гипотетически.
    Если полыхнет сейчас ближний восток.
    А за ним тихий океан.
    Так ли уж будет заботить Брюссель и Вашингтон какой то там коридорчик в подмышке европы?
  • Чаркашкварка
    29.10.2023
    Правiльна, трэба каб гэты расейскi фашысцкi рэжым вiламi ужо знеслi, а не тапкамi i не балёнiкамi з кветачкамi
  • Чаркашкварка
    29.10.2023
    Во славу советской Родины , некалькi соцен тамагаукау знiшчаць увесь гэты хлам яшчэ у ангарах.нават не выедуць. I усе на гэтым закончыцца, уся мазаiчная вайна.

Наколькі мы ад іх адстаём: як Капенгаген ператвараецца ў горад без выкідаў і як капенгагенцы інакш арганізуюць сваё жыццё11

Наколькі мы ад іх адстаём: як Капенгаген ператвараецца ў горад без выкідаў і як капенгагенцы інакш арганізуюць сваё жыццё

Усе навіны →
Усе навіны

Якое надвор'е будзе гэтай восенню?1

У Баранавічах затрымалі двух былых вайскоўцаў, якія звольніліся ў 2020-м

Джордж Марцін раскрытыкаваў другі сезон «Дома Цмока». Яго абурыла адна дэталь1

У Мінску адкрыўся «Восеньскі салон» ФОТЫ2

У ЗША аднагадовы хлопчык асвоіў горны ровар ВІДЭА2

Кірыла Буданаў: Telegram нясе рэальную пагрозу нацыянальнай бяспецы Украіны24

У Брэсце неабыякавыя людзі выратавалі са смяротнай пасткі маленькіх кацянятаў

Пры пажары на паркоўцы ў Падмаскоўі пацярпеў беларус-перагоншчык Мікалай4

Ноччу ў Беларусь заляцелі восем дронаў. Адзін амаль дабраўся да мяжы з Літвой13

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Наколькі мы ад іх адстаём: як Капенгаген ператвараецца ў горад без выкідаў і як капенгагенцы інакш арганізуюць сваё жыццё11

Наколькі мы ад іх адстаём: як Капенгаген ператвараецца ў горад без выкідаў і як капенгагенцы інакш арганізуюць сваё жыццё

Галоўнае
Усе навіны →