«Атмасфера раскошы ў венецыянскім стылі». Такога дома вы яшчэ не бачылі
У Мінску прадаецца 3-павярховы дом з «раскошным рамонтам», заўважыў тэлеграм-канал «Будни риэлтора». Дом шакуе і сваім «багатым» інтэр’ерам і кантрастным знешнім выглядам.
«Асаблівасцю гэтага дома зʼяўляецца раскошны рамонт, выкананы ў венецыянскім стылі, большасць сцен і столяў дэкарыраваны пазалотай і палотнамі карцін вядомых мастакоў, увасабляючы багацце і веліч Венецыі таго часу. Ляпніна на сценах надае памяшканню асаблівы шарм і вытанчанасць, а каваная лесвіца, якую падтрымлівае калона, гарманічна дапаўняе стыль інтэрʼеру. Ляпніна выканана з гіпсу ручным спосабам».
«Але самае галоўнае — уся мэбля і элементы дэкору застаюцца ў доме», — удакладняюць гаспадары.
Агульная плошча 448 кв. м, з якіх 136 кв. м — жылая прастора.
Цана — каля 419 тысяч даляраў.
Каментары