Грамадства99

Былы памочнік Лукашэнкі прадае дом у Драздах. Сума ўражвае, інтэр'еры не асабліва

Сціплая загадчыца кафедры Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта Ларыса Корбут прадае дом на вуліцы Рачной у Мінску за тры мільёны даляраў. Нішто сабе зарабляюць дацэнты? Не, яе муж — Мікалай Корбут, былы начальнік Кіраўніцтва спраў Аляксандра Лукашэнкі. 

Мікалай Корбут узбіўся на дом у Драздах падчас працы ў блізкім коле Аляксандра Лукашэнкі

У пачатку эпохі Лукашэнкі Мікалай Корбут узначальваў «Дыпсэрвіс» — службу абслугоўвання дыпламатычных прадстаўніцтваў, потым атрымаў павышэнне ў намеснікі кіраўніка справамі Лукашэнкі, пазней стаў там кіраўніком. 

Але пасля быў паніжаны ў галоўныя інспектары па Мінскай вобласці — памочнікі кіраўніка дзяржавы. Пасада памочніка Лукашэнкі — гэта найперш кадравая праца, якая не мае дачынення да фінансаў. 

Вярнуцца ва ўладу Корбуту не ўдалося. У 2018-м яго адправілі на пасаду члена Пастаяннага камітэта Саюзнай дзяржавы. Гэта сінекура: працы ніякай, заробкі расійскага памеру — створаная для прывязкі беларускага чынавенства да расійскага. Але і там Корбут надоўга не затрымаўся, апошняя згадка пра яго на сайце гэтай арганізацыі датуецца тым жа 2018 годам. 

мікалай корбут николай корбут
Мікалай Корбут (злева) падчас працы ў Пастаянным камітэце Саюзнай дзяржавы. Фота: postkomsg.com

Крыніцы расказалі «Нашай Ніве», што Корбут перабраўся жыць у Расію і ўжо не мае патрэбы ў катэджы ў Драздах. 

«Каб дом у Драздах меў сэнс, трэба жыць і працаваць у Мінску, круціцца ў Мінску. Калі тут у цябе асаблівых перспектыў няма, ты ўжо глядзіш у бок Расіі, то што табе тыя Дразды», — сказаў наш суразмоўца з апарату Саўміна. 

Фота: realt.by

Паводле звестак з баз «Белпола», дом Корбута, запісаны на жонку Ларысу, загадчыцу кафедры эканомікі і кіравання прадпрыемствамі АПК факультэта эканомікі і менеджменту БДЭУ, знаходзіцца па вуліцы Рачной, і супадае з лакацыяй і выглядам дома ў абвестцы. 

Двухпавярховы катэдж без архітэктурных вымудраў мае плошчу 437 квадратных метраў, з іх жылых — 130. 

Таму, хто захоча аддаць за яго 9,5 мільёна беларускіх рублёў, магчыма, прыйдзецца ўкласціся і ў інтэр'ер, які не кожнаму будзе даспадобы. 

Фота: realt.by
Фота: realt.by

Сам дом пабудаваны ў 2005 годзе з газасілікатных блокаў. 

У доме ёсць лазня, саўна, невялікі басейн, більярдны пакой. Столі вышэйшыя за тры метры. 

Фота: realt.by
Фота: realt.by

У абвестцы асабліва падкрэсліваецца наяўнасць «рэспектабельных суседзяў». 

Фота: realt.by

Дом Корбута агенцтва называе «домам мары». 

Фота: realt.by
Фота: realt.by

Каментары9

  • Mar
    31.10.2023
    Как дом в колхозе, только стоит почему-то 3 млн. Такое чувство, что крепкие хозяйственники как улитки перемещаются вместе со своими деревенскими домами.
  • Kub
    31.10.2023
    Пабагатаму! Звышгустоуна!
  • Ай
    31.10.2023
    Mar, 3 миллиона баксов за какое-то убожество из газосиликатных блоков. Причем интересно было бы посмотреть его декларации доходов за последние 10 лет. В нормальных странах декларации всех чиновников и гос служащих публикуются в открытом доступе, а здесь колхозник создал вокруг себя касты и кланы, которым выдаются любые льготы, преференции, и тд. А с простых смертных налоговая спросит отчитаться за каждый рубль.

Стала вядома пра арышт гісторыка Ігара Мельнікава11

Стала вядома пра арышт гісторыка Ігара Мельнікава

Усе навіны →
Усе навіны

У возеры Свіцязь забаранілі купацца. У чым прычына?

Mercedes урэзаўся ў Fiat, а пасля збіў двух чалавек

Трамп стаў найстарэйшым кандыдатам на пасаду прэзідэнта ЗША ў гісторыі5

Мінск апынуўся ў топе самых танных гарадоў свету — за жыллё трэба плаціць у 10 разоў менш, чым у Нью-Ёрку6

Першыя праблемы беларусаў на Алімпіядзе ў Парыжы. Весляры ўжо там, а лодкі не прапусцілі 

Топавы амерыканскі часопіс спрагназаваў, колькі беларусы заваююць медалёў на Алімпіядзе. У расіян будзе нуль

Харыс заручылася дастатковай падтрымкай для вылучэння кандыдатам у прэзідэнты

Пуцін зрабіў Z-спевака Шамана заслужаным артыстам Расіі5

Еўрасаюз пачынае перамовы пра бязвізавы рэжым з Арменіяй3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Стала вядома пра арышт гісторыка Ігара Мельнікава11

Стала вядома пра арышт гісторыка Ігара Мельнікава

Галоўнае
Усе навіны →