Грамадства22

Затрымалі дзяўчыну, якая нібыта запоўніла заяўку на пашпарт Новай Беларусі. Але гэта можа быць пастаноўкай

25 кастрычніка стала вядома, што сілавікі затрымалі інжынерку па каштарыснай працы «Белспецэнерга». Дзяўчына, як сцвярджае ГУБАЗіК, нібыта запоўніла заяўку на атрыманне пашпарта Новай Беларусі, за што і пацярпела. Але гэта можа быць проста застрашваннем, піша «Люстэрка».

Сілавікі заявілі, што 15 жніўня ў 9:23 затрыманая нібыта адправіла заяўку на пашпарт Новай Беларусі праз «экстрэмісцкі чат-бот». Мяркуючы з відэа, гаворка ідзе пра апытанне платформы «Голас» праз Viber.

«Збору заявак на пашпарт новай Беларусі не было. Гэта было апытанне, каб вывучыць попыт, — распавёў «Люстэрку» заснавальнік платформы «Голас» Павел Лібер. — Заяўкай гэтае апытанне ў прынцыпе быць не можа, бо там няма персанальных звестак — мы не ведаем, хто адказваў».

Што тычыцца магчымага выцеку даных платформы, то Лібер выключае гэтую верагоднасць, бо такога не было ні разу больш як за тры гады. Паводле яго, «даныя надзейна абароненыя і дэперсаніфікаваныя».

Як мяркуе Лібер, дзяўчыну, хутчэй за ўсё, затрымалі за аватарку з бел-чырвона-белым сцягам, пра якую яна гаворыць на відэа.

«А заадно папрасілі і пра пашпарт сказаць пад камеру, гэтак жа прасілі выпадковых людзей казаць пра ўдзел у плане «Перамога», — дадае суразмоўца.

Лібер мяркуе, што скрыншот апытання «Голаса» мог быць з экрана тэлефона аднаго з сілавікоў, які сам прайшоў яго. Таксама стваральнік «Голаса» не выключае, што дзяўчына сапраўды прайшла апытанне і пасля таго не пачысціла чат-бота. А ўжо пасля затрымання за аватарку перапіску выявілі сілавікі.

«Мы ўсюды пісалі і яшчэ раз нагадваем, што ўвогуле не рэкамендуем з Беларусі праходзіць гэтае апытанне. А калі ўжо прайшлі, то чысціце перапіску і наогул выдаляйце бот», — сказаў на заканчэнне Лібер.

Усяго, паводле звестак Паўла Лібера, пра сваё жаданне атрымаць пашпарт Новай Беларусі заявілі ўжо больш за 62 тысячы чалавек.

Каментары2

  • Алекс
    25.10.2023
    Точно постанова. Лицо актёров слишком интеллектуальное. Сразу выдаёт всё.
  • Иван
    25.10.2023
    Фуфло в яркой упаковке

«На што павінна пайсці Расія? Пажадана на тры літары». На сустрэчы з Шольцам Зяленскі не быў дыпламатычным8

«На што павінна пайсці Расія? Пажадана на тры літары». На сустрэчы з Шольцам Зяленскі не быў дыпламатычным

Усе навіны →
Усе навіны

Прэм'ер Галоўчанка расказаў пра сваю любімую страву з бульбы5

У Грузіі пратэсты ідуць чацвёрты дзень. Апазіцыя патрабуе эфіру на ТБ2

Спявак Герман Цітоў на Алексіевіч: Ты павінна быць з Лукашэнкам на «вы» і шэптам35

Украінцы з «Хаймарса» накрылі ганаровае пастраенне расійскіх вайскоўцаў у Курскай вобласці. 12 загінулых9

Падрабязнасці здарэння ў Хойніках, дзе воўк напаў на вартаўніка і міліцыянтаў1

Зяленскі: Украіна можа ўступіць у НАТА без дзеяння артыкула 5 на ўсёй тэрыторыі8

У Польшчы ёсць свае сёстры Груздзевы — сёстры Гадлеўскія ВІДЭА2

У цэнтры Мінска з'явілася кафэ ў афрыканскім стылі. Каб яго адкрыць, уласніца прадала кватэру5

Хто такія садыкі? Расійскія вайскоўцы ў Сірыі нарадзілі адмысловы слэнг16

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«На што павінна пайсці Расія? Пажадана на тры літары». На сустрэчы з Шольцам Зяленскі не быў дыпламатычным8

«На што павінна пайсці Расія? Пажадана на тры літары». На сустрэчы з Шольцам Зяленскі не быў дыпламатычным

Галоўнае
Усе навіны →