Усяго патроху33

Блогер ператварыў звычайны камень у сваім двары ў славутасць і дадаў на «Яндэкс Карты». Што з гэтага атрымалася?

Мінскі ютуб-блогер Ілья Nowkie вырашыў зрабіць з вялікага каменя, які ляжаў у яго двары каля дзіцячай пляцоўкі, славутасць і дадаць яе на «Яндэкс Карты». Гісторыя пачалася як жарт, але атрымаўся цікавы сацыяльны эксперымент.

Скрыншот відэа на YouTube-канале Nowkie

Камень, пра які размова, знаходзіцца ў двары квартала «Мінск Свет».

Спачатку хлопец замовіў «залатую» шыльдачку з жартаўлівым надпісам: «Richard B. Rabbitson. Камень імя Рычарда Рэбітсана. На гэтым месцы раней стаяла яго каралеўства (17 ліпеня 2023 г. — …). На камені забараняецца сядзець (акрамя трусоў), а таксама перасоўваць. Камень Рычарда Рэбітсана прадракае велізарны поспех і ёсць энергетычным абярэгам (фота дазваляецца)».

Скрыншот відэа на YouTube-канале Nowkie

Потым блогер набыў, як ён кажа, «у нейкага дзядулі» форму (на ёй напісана «Беларуская чыгунка», але здалёку можна было прыняць хлопца за супрацоўніка ЖЭСа) і пайшоў прыклейваць шыльдачку на камень. Увечары ён сфатаграфаваў «славутасць» і даслаў у «Яндэкс Карты» на разгляд.

Скрыншот відэа на YouTube-канале Nowkie

Ілья быў упэўнены, што ніхто не ўхваліць яго заяўку. Але неўзабаве камень дадалі на карту як славутасць. З’явіліся першыя водгукі і нават адзнакі (4 зоркі): «Выдатны камень! Я адразу ўспомніў пра самога Рычарда. Эх. Мне вельмі спадабалася. Ды і само размяшчэнне ўжо шмат пра што кажа. Ведаеце, я памятаю тую трагедыю», «Камень. Чорны камень. Добра працуе».

Скрыншот відэа на YouTube-канале Nowkie

Хто такі той Рычард? Усё проста: так завуць цацачнага трусіка, якога Ільі некалі падаравала падпісчыца.

З’яўленне каменя на карце насамрэч прыцягнула да яго ўвагу — і не заўсёды гэта была ўвага добразычліўцаў. Шыльдачку спрабавалі пагнуць і падрапаць. А неяк раніцай Ілья знайшоў яе адарванай.

— Цікава, што я прыклейваў таблічку на клей. Але пасля таго, як яе адарвалі, я заўважыў ззаду сляды будаўнічага двухбаковага скотча. Вы, можа, не здагадаліся, але гэта сведчыць аб тым, што таблічку ўжо адрывалі, але знайшоўся нехта — дзякуй табе вялікі — хто яе зноўку прыляпіў, — кажа блогер у відэа.

Ілья вырашыў не здавацца і замовіў новую больш трывалую шыльдачку. Каб мець магчымасць назіраць за ўласнай «славутасцю», калі блогер адсутнічае дома, ён паставіў на сваім балконе камеру, якая фіксуе ўсё, што адбываецца.

Першыя чатыры дні нічога незвычайнага не здарылася, хіба што хлопчыкі палілі вадой на камень. Але ж адзнака на «Яндэкс Картах» падрасла да 4,2, нягледзячы на тое, што з’явіўся негатыўны водгук:

«А, гэта значыць камень-славутасць… Побач з дзіцячай пляцоўкай, якая не абгароджана, падайце, дзеці, біце насы… Дзіўная славутасць».

Скрыншот відэа на YouTube-канале Nowkie

Блогер вырашыў апгрэйднуць камень і прыляпіў на яго некалькі маленькіх цацах і трымальнік у выглядзе яйка дыназаўра, у які паклаў маркеры, фламастары і крэйду.

— Цікава, колькі мілісекунд спатрэбіцца людзям на тое, каб адарваць усё.

Праверыць камень атрымалася толькі позна ўвечары. Прадказальна, трымальнік і цацачкі былі адламаныя. Каб зразумець, што адбывалася, Ілья паглядзеў відэа з камеры.

— Мяне здзівіла толькі адно: не прайшло і 24 гадзін, як з каменя ўсё паляцела. Дзесьці гэта былі дзеці — іх я наогул не вінавачу, я рады, што яны развіваюць дробную маторыку рук, вывучаюць свет. Ну ўзялі нешта і ўзялі, ну адламалі незнарок — бывае. Але былі не толькі яны. Калі сцямнела, каля каменя з'явіліся падлеткі, якія спрабавалі адарваць шыльдачку. Яны памалявалі і раскідалі фламастары, — кажа блогер.

Пасля гэтага Ілья зноў пайшоў прыклейваць усё на месца.

Значны ўклад у разбурэнні ўнеслі падлеткі. Адна з дзяўчатак, што ўдзельнічалі ў гэтым, напісала на камені свой інстаграм. Ілья спытаў, ці не ведае яна, хто адарваў цацкі і раскідаў фламастары. Тая адказала, што не ведае, хаця ў сторыс дзяўчынка запосціла, як яны кідалі маркеры сабаку замест палкі.

За першы дзень пасля апгрэйду да каменя падышло 37 чалавек.

— Вядома, заўсёды прасцей заўважыць нешта дрэннае і акцэнтаваць на гэтым увагу. Але за ўвесь час былі выпадкі, калі мамы вярталі ўсё на месца ці спрабавалі неяк адрамантаваць. Думаю, у гэтым і сэнс гэтага каменя: паказаць, што ўсе людзі розныя, яны не толькі знішчаюць.

Пад канец другога дня Ілья цалкам усё аднавіў:

— Натуральна, я не магу ўвесь час прыляпляць тое, што будуць аддзіраць. Тое, што я зрабіў, — гэта арт-аб'ект. Гэта адбылося выпадкова. Але цяпер гэтая выпадковасць адлюстроўвае выпадковасць выбару ўчынкаў кожнага чалавека. Зараз лёс каменя залежыць ад кожнага чалавека, які падышоў да яго: выбера ён адарваць таблічку, напісаць нешта, прыляпіць, спыніць таго, хто спрабуе нешта сапсаваць, зладзіць каля яго гульню на гітары ці пафоткацца з ім… Вырашыць за кожнага я не магу. Я проста прыдумаў жарт, які перарос у нешта большае.

У ютубе відэа набрала 981 тысячу праглядаў, 75 тысяч лайкаў і больш за 1,7 тысячы каментарыяў, сярод якіх наступныя: «Перажываю за лёс гэтага каменя больш, чым за свой», «Гэта так міла, што ён з дапамогай каменя змог адлюстраваць ледзь не ўсё жыццё і тое, як на яго ўплываюць учынкі людзей, і што гэта адбылося зусім выпадкова».

Праз некаторы час «Яндэкс Карты» ўсё ж прыбралі камень імя Рычарда Рэбітсана са спіса славутасцяў. Каментатараў гэта засмуціла: «Камень быў, ёсць і будзе легендай».

Каментары3

  • Mafkees
    26.10.2023
    У ютубе відэа набрала 981 тысячу праглядаў, 75 тысяч лайкаў і больш за 1,7 тысячы
    /////
    Тут можно легко стать настоящим мизантропом.
  • .
    26.10.2023
    Мінск-Свет такое беспрасветнае антыўрбаністычнае лайно, што звычайны камень ужо выдзеляецца з фону.

  • 1488
    12.09.2024
    .

«Паглядзіце, што нарабілі мужчыны». Марына Ментусава — пра жанчын, што выратуюць свет, працу ў Расіі, асабістае жыццё і «Обычное утро»

«Паглядзіце, што нарабілі мужчыны». Марына Ментусава — пра жанчын, што выратуюць свет, працу ў Расіі, асабістае жыццё і «Обычное утро»

Усе навіны →
Усе навіны

За апошнія два дні на беларускіх метэастанцыях зафіксавана 11 рэкордаў цяпла

Лукашэнка спадзяецца, што расіяне знойдуць яму нафту на Гомельшчыне8

У Грозным адбыўся магутны выбух3

«Яны мяне атруцяць». Выходзіць кніга з успамінамі Аляксея Навальнага1

Зяленскі падарыў Папу Рымскаму карціну, прысвечаную трагедыі ў Бучы1

Ілан Маск прэзентаваў таксі-беспілотнік — без руля і педаляў7

Сабаленка з цяжкасцю, але прабілася ў фінал турніру ва Ухані4

У старой савецкай «панэльцы» ў Мінску прадаецца пяціпакаёвая кватэра з трыма балконамі1

Як можа змяніцца палітыка Літвы адносна Беларусі, калі на выбарах перамогуць левыя ці радыкалы

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Паглядзіце, што нарабілі мужчыны». Марына Ментусава — пра жанчын, што выратуюць свет, працу ў Расіі, асабістае жыццё і «Обычное утро»

«Паглядзіце, што нарабілі мужчыны». Марына Ментусава — пра жанчын, што выратуюць свет, працу ў Расіі, асабістае жыццё і «Обычное утро»

Галоўнае
Усе навіны →