«Сэнс жыцця нашага — бесперапынны рух». Глядзіце, як выглядаюць худзі і світшоты з цытатамі беларускіх класікаў
У продажы зʼявілася кніжная калекцыя брэнда Mark Formelle. На адзенне нанесены цытаты беларускіх класікаў — Янкі Купалы, Якуба Коласа, Уладзіміра Караткевіча, Францыска Скарыны і Кузьмы Чорнага. Тэмы вечныя: адчуванне сваіх каранёў, сэнс жыцця і каханне, піша Onliner.
У калекцыі ёсць адзенне для мужчын, жанчын і дзяцей. Вядомыя цытаты размясцілі на футболках, лонгслівах, худзі, світшотах і штанах. Напрыклад, на футболцы можна прачытаць пачатак верша Янкі Купалы «Спадчына», а на лонгсліве — словы Якуба Коласа: «Ніякае багацце людзей не бывае даражэйшым за іх родную мову», «Няма ў чалавека нічога прыгажэй і даражэй за радзіму» і «Сэнс жыцця нашага — бесперапынны рух». Для худзі выбралі цытату Уладзіміра Караткевіча: «Уся паэзія — ад кахання».
Новая калекцыя — працяг праекта Art U Wear. Для яго брэнд выпусціў «капсулу» разам з Нацыянальным мастацкім музеем. Тады на вопратцы аказаліся шэдэўры беларускага, рускага і еўрапейскага жывапісу. Напрыклад, карціны «Няроўны шлюб» і «Бітва на Нямізе».
Каментары