Грамадства77

Дарадца-пасланнік Шпакоўскі заявіў пра зацікаўленасць Беларусі партамі Крыма

Беларусь зацікаўлена ў развіцці супрацоўніцтва з Крымам у сферах прамысловасці, лагістыкі, а таксама турызму. Пра гэта заявіў ТАСС дарадца-пасланнік пасольства Беларусі ў РФ Аляксандр Шпакоўскі падчас Ялцінскага міжнароднага форуму, што праходзіць у Маскве.

Аляксандр Шпакоўскі (трэці справа) і беларускія студэнты — удзельнікі Ялцінскага форуму. Фота: Пасольства Беларусі

«[Нас цікавіць] стварэнне сумесных вытворчасцяў і лагістыка, курортны патэнцыял Крыма. <…> Беларусы ніколі не забывалі пра курорты Крыма. Нават цяпер, нягледзячы на напружаную ваенную абстаноўку ў раёне паўвострава, усё роўна людзі наведваюць Крым, людзі купляюць нерухомасць у Крыме», — сказаў ён.

Шпакоўскі адзначыў, што Мінск разглядае Крым як «перспектыўны рэгіён для ўзаемадзеяння».

У сваім дакладзе ў рамках моладзевай сесіі «будучыня ў нашых руках» дыпламат указаў, што Беларусь «істотна інтэнсіфікавала» кантакты з паўвостравам. «Мы вяртаемся да паўнавартаснага супрацоўніцтва», — указаў ён.

«З Крымам мы будзем працаваць гэтак жа як і з іншымі рэгіёнамі Расіі», — падкрэсліў Шпакоўскі, дадаўшы, што з расійскімі рэгіёнамі падтрымліваюцца вельмі цесныя кантакты, а пасол Беларусі Дзмітрый Круты з пачатку 2023 года сустракаўся з кіраўнікамі рэгіёнаў РФ блізу 60 разоў.

Каментары7

  • Сын Мясниковича
    24.10.2023
    Дипломатия в Беларуси давно закончилась. Сейчас это место зарабатывания денег на квартиру и машину, дом и гараж для детей номенклатуры. Некоторые из них при публичном выступлении задыхаются от страха, иностранный знают единицы. Уровень работников упал в самое дно: беспринципные биологические существа. Шпаковский-яркая характеристика МИД.
  • 3 памер
    24.10.2023
    Я здiуляюся з гэтага Шпакоускага, быу жа разумны хлопец, разам вучылiся у 4 беларускамоунай гiмназii. Ен казау , што гiсторыя для яго найбольш цiкавы прадмет, памятаю мы з iм разам нават на гiстарычную канферэнцыю ездзiлi, ен там нешта пра ВКЛ распавядау, калi не памыляюся. Пытауся, якi у мяне памер грудзей. I вот табе на , што з i м здарылася, нешта абы што, а быу вельмi разумны хлопец
  • Жыве Беларусь! Слава Украіне!
    24.10.2023
    SCALP і Storm Shadow таксама зацікаўлены партамі Крыму

Памілаваныя яшчэ 37 палітвязняў1

Памілаваныя яшчэ 37 палітвязняў

Усе навіны →
Усе навіны

Многія адрамантаваныя iPhone з панядзелка ператворацца ў «цагліны»6

Apple ператварыла свае AirPods у слыхавы апарат. І, здаецца, гэта будзе вялікі поспех

Лукашэнка запрасіў у Беларусь славацкага прэм'ера Фіцу7

Расія забараніла ўвоз беларускіх прадуктаў. У іх знайшлі кішачную палачку і антыбіётыкі6

Расія ўдарыла па Харкаве і трапіла ў шматпавярховы дом — пацярпеў 41 чалавек1

«Няма ніякай надзеі, што дождж спыніцца». Цэнтральная Еўропа пайшла пад ваду10

Сяргей Грыцавец: як двойчы Герою Савецкага Саюза адсекла галаву вінтом 16 верасня 1939 года6

Пуцін ездзіў у Манголію да шаманаў пытацца дазволу на ядзерную зброю — Der Spiegel19

Хто той у масцы — самая вялікая загадка цырымоніі адкрыцця Алімпіяды ў Парыжы разгаданая1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Памілаваныя яшчэ 37 палітвязняў1

Памілаваныя яшчэ 37 палітвязняў

Галоўнае
Усе навіны →