Грамадства55

У гомельскай жаночай калоніі нашэсце харчовай молі

У папраўчых установах Беларусі не хапае месцаў для захоўвання рэжымных перадач, дазволеная вага якіх складае да 50 кілаграмаў. Умовы захоўвання прадуктаў харчавання нідзе не адпавядаюць санітарным нормам, і гомельская жаночая ПК-4 адной з першых сутыкнулася з праблемай размнажэння насякомых, даведаўся праваабарончы рэсурс Mayday.team.

У гэтай установе завялася харчовая моль, якая размнажаецца пагрозлівымі тэмпамі. Гэта некалькі відаў невялікіх матылькоў, лічынкі якіх з'ядаюць проста ўсё без разбору: ад арэхаў і какавы да печыва і нават спецый. Сотні насякомых цяпер раяцца ў памяшканні для захоўвання перадач.

Звычайна моль трапляе ў будынак разам з заражанымі прадуктамі, і часцей за ўсё гэта бюджэтныя варыянты харчавання, якія распрадаюцца па нізкіх цэнах, — менавіта тое, што прывозяць у перадачах сваякі асуджаных.

Вывесці такую моль вельмі складана, прытым што адміністрацыя калоніі пакуль што нават і не спрабуе з ёй змагацца.

Каментары5

  • Чаркашкварка
    23.10.2023
    Гэтыя лукашыскiя турмы- натуральныя катавальнi якiя трэба разнесцi i кiрпiча там не аставiць на iх
  • Типок Вагнерок
    23.10.2023
    Айда к нам, у нас без моли, и гендерное равенство, а не пародия, как в Гейропе. Зечкам уважуха!
  • Слоўнік
    23.10.2023
    Казуркі, а не насекомыя. Шмат слоў расейскіх, трасянка - чэмпіён.

«Азначэнне Беларусі як выпаленай зямлі мне не падабаецца». Маналог беларуса, які нядаўна з’ехаў з краіны9

«Азначэнне Беларусі як выпаленай зямлі мне не падабаецца». Маналог беларуса, які нядаўна з’ехаў з краіны

Усе навіны →
Усе навіны

Палез у машыну па чахол, і стрэльба стрэліла. Падрабязнасці трагедыі, у якой дзед выпадкова застрэліў унука5

Віктар Лукашэнка пераабраны на пасаду прэзідэнта НАК11

Пастаўкі расійскага газу ў Прыднястроўе адновяцца ў хуткім часе. У якасці гуманітарнай дапамогі4

У Мінпрацы назвалі топ-7 зменаў у бальнічным, якія дзейнічаюць з пачатку года

Гвалт і прымус да БДСМ. Ніла Геймана абвінавацілі ў сэксуальных злачынствах3

У Расіі выказалі меркаванне, чаму рэгулярна гараць беларускія аўтобусы4

«Камусьці тут трэба даць тры аплявухі». Фіца выказаўся пра падлетка, які не паціснуў руку прэзідэнту Славакіі16

Арына Сабаленка абвясціла пра хуткае завяршэнне кар'еры і стварэнне сям’і23

ЦВК палохае штрафам за фатаграфаванне выбарчага бюлетэня6

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Азначэнне Беларусі як выпаленай зямлі мне не падабаецца». Маналог беларуса, які нядаўна з’ехаў з краіны9

«Азначэнне Беларусі як выпаленай зямлі мне не падабаецца». Маналог беларуса, які нядаўна з’ехаў з краіны

Галоўнае
Усе навіны →