Грамадства99

«Ноч з Чалым» — якім быў першы выпуск

Вядомы эканаміст Сяргей Чалы, як і абяцаў, запусціў новае шоу ў ютубе. Распавядаем, чым яно адметнае. Спойлер: гэта той самы Чалы, толькі з музыкай і Барушкай.

"Ноч з Чалым" "Ночь з Чалым" Night with Chalym
Новае шоу «Ноч з Чалым». Скрыншот відэа: chaly_live / YouTube

У адрозненне ад папярэдніх, новы праект задуманы як больш забаўляльнае ток-шоу. У студыі прысутнічаюць госці, сцэна аформленая ў выглядзе гасцёўні, пераважаюць яркія колеры. Не забыліся і пра жывую музыку, якая стварае музычныя акцэнты.

Фармат нагадвае шоу кшталту «Вечерній Ургант», але ў Чалага яно грамадска-палітычнае. Менш жартаў, больш навін і аналітыкі.

Як адзначае Сяргей Чалы, ён марыў пра такое шоу яшчэ ў Мінску ў дакавідныя часы, але атрымалася рэалізаваць задуманае толькі цяпер у Варшаве з удзелам беларусаў і для беларусаў.

Шоу складаецца з трох частак. У першай вядоўца распавядае пра падзеі, якія зрабілі на яго ўражанне за апошнія дні. У гэтым выпуску такімі сталі парламенцкія выбары ў Польшчы. Але вельмі хутка Чалы пераводзіць погляд на Беларусь і Лукашэнку, згадвае падзеі 2020 года і тое, што адбылося пасля і адбываецца цяпер.

Чалы спрабуе гэтыя падзеі патлумачыць праз шаблон паводзінаў мужа і жонкі падчас разводу. Ён сцвярджае, што «Лукашэнка паэтапна праходзіць усе этапы кінутага».

На погляд Чалага, няма ніякага рацыянальнага тлумачэння ўсім ініцыятывам уладаў. Але іх дзеянні яскрава сведчаць аб тым, што яны падзялілі грамадства на «сваіх» і на «ворагаў», сярод якіх і людзі, якія сышлі ва ўнутраную эміграцыю ў Беларусі.

Чалы пракаментаваў з'яўленне на польска-беларускай мяжы рэкламных плакатаў з таннай стаматалогіяй і дранікамі і патлумачыў з пункту погляду эканаміста, якое пасланне беларускіх чыноўнікаў за гэтым хаваецца: хваляцца чыноўнікі не таннымі паслугамі, а нізкімі заробкамі.

шоу "Ноч з Чалым" шоу "ночь з Чалым" Nigth with ChalyCha
Кацярына Барушка і Сяргей Чалы. Скрыншот відэа: chaly_live / YouTube

Для правядзення другой часткі перадачы Чалы запрасіў журналістку Кацярыну Барушка. Разам яны абмеркавалі падзеі, звязаныя з забаронай абмену пашпартоў за мяжою, эканамічнае становішча ў Беларусі і традыцыйныя каштоўнасці з пункту гледжання аўтарытарнага грамадства (гамафобія, антысемітызм і хатні гвалт).

У нейкі момант размова зноў вярнулася да параўнання выбараў у Польшчы і Беларусі і да магчымасці перазагрузкі адносінаў паміж Беларуссю і Польшчай. Суразмоўцы акцэнтавалі ўвагу на тым, што дэмакратыя — гэта не толькі свабодныя выбары, але і доўгі шлях.

Не абышлося без экскурсу ў гісторыю Польшчы (за апошнія 200 гадоў у Польшчы было дзесяць паўстанняў, якія ў большасці былі беспаспяховымі) і разваг аб тым, колькі паўстанняў спатрэбіцца беларусам, каб дасягнуць перамогі.

Гэтая частка была пабудаваная ў форме адказаў Чалага на пытанні з боку Кацярыны Барушка.

Трэцяй і апошняй часткай шоу было інтэрвʼю з госцем. У першай перадачы ім стала беларуская кампазітарка і арганістка Вольга Падгайская. Яна аўтарка музыкі да оперы «Дзікае паляванне караля Стаха», пастаўленай на сцэне тэатра Barbican у Лондане Мікалаем Халезіным і Наталляй Калядой. Падгайская таксама падрыхтавала на замову Deutsche Welle сімфанічны твор разам з «Вольным хорам», прысвечаны Марыі Калеснікавай, — «Неба Марыі».

Вольга Падгайская і Сяргей Чалы Волга Падгайская и Сяргей Чалы Volga Padgayskaya and Syargei Chaly
Вольга Падгайская і Сяргей Чалы. Скрыншот відэа: chaly_live / YouTube

Тэмай размовы стала творчасць кампазітаркі. Вольга патлумачыла, чаму яна любіць трылеры і як выбудоўваліся адносіны з рэжысёрам падчас пастаноўкі оперы. Акрамя таго, Падгайская падзялілася сваімі ўспамінамі пра падрыхтоўку твора для аргана «Бах іграе» і распавяла, чаму з назвы было прыбрана слова «іграе». Цяпер у Вольгі свой ансамбль і праект «Я гуляю па чужых дварах».

Падгайская распавяла пра тое, наколькі для кампазітара важна, каб яго творы выконваліся хаця б пад псеўданімам, і адзначыла, што кампазітар-піяніст, кампазітар-скрыпач і кампазітар-арганіст па-рознаму пішуць музыку.

Не абышлося і без аналізу працэсаў у беларускай культуры і трэцім сектары, якія адбыліся паміж дзвюма «Плошчамі» — 2010 і 2020 гадоў, без якіх, на думку Чалага, не было б крэатыву ў «прагулках» 2020 года.

У завяршэнне размовы Падгайская распавяла, як кампазітарцы жывецца ў чужой краіне і што для яе ёсць выратаваннем.

Шоу завяршылася ўрыўкам з оперы «Дзікае паляванне караля Стаха». Кампазітар выканала тэму фурмана.

«Калі людзей адвозяць, гэта такі стан, ён падаецца трывожным. Пастаянна нешта адбываецца. Пастаянна нехта некуды перамяшчаецца, некага некуды пастаянна звозяць. Перамяшчэнне — гэта рух пастаяннай трывогі», — патлумачыла Вольга сэнс музычнай тэмы.

Чытайце яшчэ:

«Такога ў беларускай інфапрасторы яшчэ не было». У Сяргея Чалага будзе новы праект

Чалы прапанаваў улічваць сацыяльную карыснасць чыноўнікаў

Каментары9

  • *
    23.10.2023
    На гэта лайно і ноччу глядзець забаронена
  • Гена
    23.10.2023
    Чалый уже выдохся.  Пустые разговоры на уровне посиделок на кухне.
    Как можно эту чушь давать в эфир ?
  • вероника
    23.10.2023
    Гена,  
      А раньше Чалым прям заслушаться можно было?

Папулярны тыктокер з Расіі тусіць у дарагіх рэстаранах Мінска: «Быццам бамжу падалі. Жарыце, на здароўе»21

Папулярны тыктокер з Расіі тусіць у дарагіх рэстаранах Мінска: «Быццам бамжу падалі. Жарыце, на здароўе»

Усе навіны →
Усе навіны

Беларускі пашпарт назвалі найслабейшым у Еўропе4

Шольц: Ужыванне Расіяй новай гіпергукавай ракеты азначае, што трэба пазбягаць эскалацыі26

На падтрымку Васіля Верамейчыка меней чым за суткі сабралі палову сумы5

З кавай, цукеркамі і касметыкай: выбіраем адвэнт-календары, зробленыя ў Беларусі6

Жыхара Брэста, які хадзіў на палітычныя працэсы, асудзілі на сем гадоў5

Зяленскі пазбавіў звання заслужанай артысткі спявачку, з якой спяваў Лукашэнка10

Жонка Верамейчыка: Паспеў напісаць дачцэ адно слова — дэпартацыя1

У Беларусі забаранілі маркіза дэ Сада і гісторыю Беларусі20

Расія з сакавіка паставіла Паўночнай Карэі мільён барэляў нафты — гэта ў 10 разоў больш, чым афіцыйна летась1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Папулярны тыктокер з Расіі тусіць у дарагіх рэстаранах Мінска: «Быццам бамжу падалі. Жарыце, на здароўе»21

Папулярны тыктокер з Расіі тусіць у дарагіх рэстаранах Мінска: «Быццам бамжу падалі. Жарыце, на здароўе»

Галоўнае
Усе навіны →