Трагічна загінуў галоўны трэнер клуба міні-футбола «Дынама БНТУ» Валерый Драчэўскі. Яму было 69 гадоў, паведамляе «Прессбол».
Абставіны смерці не паведамляюцца.
З 1999 года праца Валерыя Драчэўскага была звязаная з Беларускім нацыянальным тэхнічным універсітэтам. Яго выхаванцы ў розныя гады былі членамі нацыянальнай і маладзёжнай зборных Рэспублікі Беларусь па футболе і міні-футболе, за што ён атрымаў вышэйшую кваліфікацыйную трэнерскую катэгорыю.
У 2014 годзе студэнцкая зборная Беларусі пад кіраўніцтвам Валерыя Драчэўскага стала бронзавым прызёрам студэнцкага чэмпіянату свету, што ёсць, бадай, найлепшым дасягненнем у гісторыі айчыннага міні-футбола. Больш за 20 гадоў ён узначальваў студэнцкі калектыў «Дынама БНТУ».
Каментары