У цэнтры Мінска прадаюць кватэру з вялізнай тэрасай — многія яе пазнаюць
На продаж выставілі «сталінку» з шыкоўнай тэрасай на вуліцы Леніна, 6. Побач — легендарны «Цэнтральны», ГУМ, «Гранд кафэ» і Генпракуратура.
На аб'яву звярнуў увагу канал «Будні рыэлтара. Мінск».
Дом, у якім прадаецца кватэра, ёсць гісторыка-культурнай каштоўнасцю (пабудаваны ён у 1957 годзе). Паколькі сцены цагляныя, то, як тлумачаць гаспадары, летам у пакоях халаднавата, а ўзімку цёпла. Столі — 3,2 метра, на падлозе — паркет.
«Практычная планіроўка (мала апорных сцен, магчымасць перапланіроўкі на любы густ). Вокны на два бакі. Прыязная і інтэлігентная публіка, чысты пад'езд. Тэрыторыя дома «пад шлагбаумам», — апісваюць плюсы кватэры.
Плошча кватэры — 87,1 м², жылая — 58,4 м². Чатыры пакоі, сучасны рамонт.
За кватэру просяць 350 тысяч даляраў.
Каментары