Грамадства11

«Вяртацца будзем не заўтра». Купалавец Алег Гарбуз пра гастролі ў Францыі, ролю Ашурка і трагізм часу

Днямі Алег Гарбуз пакінуў у фэйсбуку допіс, першыя радкі якога гучалі нечакана: «Адарваўся ад родных «Купалаўцаў» і паляцеў у незалежнае плаванне з Новым тэатрам, Варшава». Праскочыла думка: няўжо знаны акцёр пакінуў «Купалаўцаў»?

Алег Гарбуз. Фота: сацыяльныя сеткі

Інтрыга захоўвалася, пакуль з акцёрам дамаўляліся наконт гутаркі. Ён не мог вымеркаваць час на яе. Пісаў, што пераязджае, пераносіць рэчы — не можа адказаць. І вось званок.

«Што вы! Гэта часова! Гэта не тое, каб назаўжды! Гэта я на гастролі ад’ехаў!» — патлумачыў Алег Гарбуз.

Спектакль пра беларускіх палітвязняў у Францыі праходзіць з аншлагам

Цяпер акцёр у Францыі. Туды ён разам з трупай Новага тэатра выправіўся на тыднёвыя гастролі са спектаклем «1,8 М».

Пастаноўку пра беларускіх палітвязняў ужо пабачылі тэатралы Клермона і Ліёна. Спектаклі прайшлі з аншлагам. Залы на тысячу месцаў былі поўныя.

«І глядач доўга нас не адпускаў на паклоне са сцэны апладысментамі», — адзначаў акцёр.

Чаму такая папулярнасць у спектакля, Алег Гарбуз і сам не ведае.

«Можа, людзі тэатральныя. У Клермоне, дык там насельніцтва 140 тысяч. Можа, водгукі былі неблагія. Мы былі летась тут, праўда, у Рэймсе і Нантэры пад Парыжам. Але там такога не было. Залы былі меншыя і запоўненыя напалову».

Прэм’ера «1,8 М» адбылася ў канцы 2021 года. Паставіў спектакль рэжысёр Іван Вырыпаеў. «1,8 метра» — столькі месца адводзіцца чалавеку ў перапоўненых беларускіх турмах. У пастаноўцы акцёры з Беларусі, Польшчы і Расіі чытаюць лісты і ўспаміны палітвязняў і іх сваякоў.

У спектаклі Алег Гарбуз згадвае Вітольда Ашурка.

«Я не магу сказаць, што ў спектаклі граю Вітольда Ашурка, але я даношу яго лісты з-за кратаў, каторыя ён пісаў. Яны вельмі кранальныя і разумныя. Для мяне іх чытаць і гаварыць ягонымі словамі гонар», — кажа акцёр.

«Рэжысёр хацеў перарабіць спектакль, як толькі выбухнула вайна, але мы адстаялі»

Алег Гарбуз кажа, што пасля спектакляў у Ліёне акцёры традыцыйна сустракаліся з гледачамі. Па праглядзе «1,8 М» засталося пад 150 чалавек.

Гледачы пыталіся, ці ўносілі змены ў пастаноўку пасля таго, як пачалася поўнамаштабная вайна ва Украіне.

«Насамрэч мы змены невялікія ўнеслі, але рэжысёр хацеў перарабіць спектакль цалкам, як толькі выбухнула вайна. Але мы адстаялі, каб спектакль заставаўся ў тым выглядзе, якім ёсць», — расказвае Алег Гарбуз.

Акцёр кажа, што падзеі, якія цяпер адбываюцца ў свеце, адна горшая за другую, але яны не адмяняюць таго, што творыцца ў Беларусі. Трэба даводзіць дзе толькі можна па ўсім свеце, што мы ёсць, што мы застаёмся тымі, кім былі ў 2020 годзе.

«Як вайна ва Украіне не адмяняе рэпрэсій, якія дагэтуль у нас ідуць, і таго калапсу з грамадствам, якое пераязджае базавацца ў іншыя краіны, гэтак жа і вайна ў Ізраілі не адмяняе вайну ва Украіне. Гэта абсалютна розныя падзеі, і на кожную з іх трэба засяроджваць увагу», — удакладняе акцёр.

Алег Гарбуз перакананы, што «той погляд, які беларускія акцёры ў выгнанні даюць на падзеі 2020 года, абсалютна чалавечы і правільны, а не прапагандысцкі».

Купалавец два гады ў эміграцыі. Для яго чужына — выпрабаванне.

Немагчымасць пабачыцца з роднымі — найгоршае ў выгнанні, адзначае ён.

«З плюсоў — я вымушаны шукаць і развівацца. Ніхто тут не стане плаціць за тваё жыццё. Мусіш нешта рабіць увесь час, нават тое, чаго не рабіў у сваёй краіне. На радзіме я не займаўся б перамовамі, не даводзілася дамаўляцца з пляцоўкамі. Карацей, займацца менеджарскімі справамі. Але гэтаму дамо рады».

«Тут трэба не проста знайсці працу, а прыдумаць яе», — дадае ён.

Алег Гарбуз кажа, што ў эміграцыі адчувае сябе абсалютна свабодным у мастацкім выражэнні. Ён рухаецца ў кірунку, які яму падабаецца і які адпавядае рэжысёрскай канцэпцыі.

«У Беларусі такой волі не было б, — заўважае ён. — Там мы не паставілі б таго, што тут, хаця не магу сказаць, каб нашы работы былі максімальна палітызаванымі».

Алегу Гарбузу падабаецца ўсё, што зроблена «Купалаўцамі» ў выгнанні. Сярод спектакляў адзначае «Дзяды», «Гусі-людзі-лебедзі», «Сфагнум».

«Гадзіннік дыктатара свайго не адцікаў»

Алег Гарбуз стараўся не згадваць Купалаўскі тэатр на радзіме, але ноткі настальгіі прамільгнулі, калі ён упамянуў Тэатр імя Юльюша Астэрвы ў Любліне.

«Цікавая акалічнасць, наш купалаўскі і люблінскі тэатры будаваў адзін і той жа архітэктар Адам Казлоўскі. Пра гэта я ведаў, але ў люблінскім тэатры не выпадала быць раней. Пабываўшы, ацаніў падабенства: атмасферу і дробязі — усё так, як у тэатры, у якім я служыў у Беларусі», — адзначыў акцёр.

Алег Гарбуз мяркуе, што вяртання на радзіму чакаць давядзецца доўга.

«Біялагічны гадзіннік нашага дыктатара яшчэ не адцікаў свайго. Гэта адбудзецца яшчэ не скора. Яго падтрымліваюць моцна», — кажа ён.

Купалавец перакананы, што Украіна пераможа, але ён не ўпэўнены, што ёсць план для Беларусі на час пасля перамогі.

«У мяне такое адчуванне, што гэта зацягнецца, — падсумоўвае Алег Гарбуз. — Нам усім трэба настройвацца на тое, што вяртацца назад мы будзем не заўтра. Але да вяртання трэба рыхтавацца і думаць пра яго, вядома».

«Наша Нiва» — бастыён беларушчыны

ПАДТРЫМАЦЬ

Глядзіце таксама:

Акцёр Алег Гарбуз: 26 гадоў пры ўладзе — гэта вельмі шмат. А сам ён не сыдзе

Тэатральная хваля салідарнасці. Якія спектаклі пра рэпрэсіі ў Беларусі з'явіліся ў свеце і дзе іх можна паглядзець?

Цягаў за валасы і хацеў, каб жонка знікла са свету: у Мінску паказалі класічную спрэчку даўно акальцаваных сужэнцаў

У Варшаве рыхтуюць лялечны спектакль пра Купалу па матывах п’есы Караткевіча

Каментары1

  • mikola
    25.10.2023
    Nu i idyiot gety Arbuz! Haj i dalej handluje arbuzami na kamaroucy

Стала вядома імя чалавека, якога сілавікі назвалі першым затрыманым па справе «Гаюна»33

Стала вядома імя чалавека, якога сілавікі назвалі першым затрыманым па справе «Гаюна»

Усе навіны →
Усе навіны

Трамп увёў тарыфы для Кітая і хоча абкласці імі Еўрасаюз. Ці закране Беларусь?4

У 2024 годзе ў Польшчы затрымалі больш за 900 беларусаў, якія нелегальна працавалі ў краіне3

Куды могуць дэпартаваць 323 беларусаў з ЗША пасля ўказа Трампа? І хто гэтыя людзі?1

Гэтую садавіну людзі масава спажываюць зімой. А яна літаральна нашпігаваная хіміяй9

Створаны асфальт, які сам сябе рамантуе і аднаўляе6

«Кінуў і забыўся». У ЗША стварылі ўдарны дрон у выглядзе мяча для амерыканскага футболу2

У Вільні і Варшаве запускаецца адукацыйная праграма «Журфак па суботах», якая будзе рыхтаваць кадры для незалежных медыяў12

У Акадэміі навук прапануюць забараніць металашукальнікі9

Трамп уводзіць санкцыі супраць Міжнароднага крымінальнага суда21

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Стала вядома імя чалавека, якога сілавікі назвалі першым затрыманым па справе «Гаюна»33

Стала вядома імя чалавека, якога сілавікі назвалі першым затрыманым па справе «Гаюна»

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць