Свет22

«Бондараўшчына» па-расійску: ідэалагічную дыверсію ўгледзелі ў новай банкноце. У твітары кпяць

Расійскі Цэнтрабанк днямі спыніў выпуск новай банкноты наміналам 1000 рублёў, якая была прэзентаваная за пару дзён да таго. Паведамілі, што яе дызайн вырашылі дапрацаваць, але ў чым прычына і што менавіта зменіцца, не ўдакладнілі. Але, хутчэй за ўсё, такое рашэнне было прынята з-за скаргаў праваслаўных актывістаў, якія ўгледзелі ў адной з выяў ідэалагічную дыверсію.

Раней праваслаўны святар і блогер Павел Астроўскі звярнуў увагу, што на купюры намаляваны «мінарэт з паўмесяцам, а купал праваслаўнага храма без крыжа».

Падтрымала актывіста і афіцыйнае кіраўніцтва Рускай праваслаўнай царквы. Да адбору малюнкаў на купюрах варта падыходзіць больш старанна, каб не ствараць напружання там, дзе яго цалкам можа не быць, напісаў у тэлеграм-канале кіраўнік аддзела РПЦ па ўзаемадзеянні са СМІ Уладзімір Лягойда.

На адным баку тысячарублёвай купюры, якая выклікала гэты скандал, адлюстраваныя славутасці Ніжняга Ноўгарада, а на адваротным — музей у Уфе і дзве славутасці Казані — вежа Сююмбіке і музей гісторыі дзяржаўнасці татарскага народа і Татарстана. Абодва казанскія аб'екты размешчаныя на тэрыторыі Крамля, прычым музей — у будынку былой палацавай царквы, на якой цяпер няма крыжа. Выява гэтага будынка акурат і выклікала незадавальненне праваслаўных актывістаў і кіраўніцтва РПЦ.

У той жа час з сітуацыі не прамінулі пакпіць і карыстальнікі твітара, звярнуўшы ўвагу на яшчэ адну ідэйна нязручную акалічнасць, якую пры жаданні можна ўгледзець на выяве. Маўляў, тая вуліца, якая патрапіла на малюнак пры выяўленні славутасцяў Ніжняга Ноўгарада, называецца Зяленскі з'езд, а гэта значыць, што на купюры прысутнічае Зяленскі. 

Каментары2

  • Бобр
    19.10.2023
    Делов то, улицу скорее переименуют, чем отменят номинал
  • +
    19.10.2023
    О, самое время, чтобы зарубились расейские православные оскорбленные с оскорбленными мусульманами. Победы обоим сторонам.

Хто тая прафсаюзная актывістка з МАЗа, якая папрасіла Лукашэнку разабрацца ў ютубе з «беглымі»?18

Хто тая прафсаюзная актывістка з МАЗа, якая папрасіла Лукашэнку разабрацца ў ютубе з «беглымі»?

Усе навіны →
Усе навіны

Латушка пра выбары: За мяне пастаўце і за тых, хто быў вымушаны з'ехаць39

СБУ затрымала галоўнага псіхіятра УСУ, які за час вайны разбагацеў больш чым на $1 мільён4

Маск адрэагаваў на абвінавачанні, што ён паказаў нацысцкі жэст29

У выніку пажару на турэцкім курорце загінулі 10 чалавек, 32 атрымалі раненні

У блогера Vadimati арыштавалі маёмасць9

«Дзмітрый — 25 рублёў». Мужчына з вуліцы зноў збірае грошы ў мінчан4

Трамп аб'явіў аб выхадзе ЗША са складу Сусветнай арганізацыі аховы здароўя6

Ноччу беспілотнікі атакавалі Смаленск і іншыя расійскія гарады2

Ціханоўская — Трампу: Беларускі народ з'яўляецца саюзнікам ЗША18

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Хто тая прафсаюзная актывістка з МАЗа, якая папрасіла Лукашэнку разабрацца ў ютубе з «беглымі»?18

Хто тая прафсаюзная актывістка з МАЗа, якая папрасіла Лукашэнку разабрацца ў ютубе з «беглымі»?

Галоўнае
Усе навіны →