Са спадарожніка паказалі, як выглядаў аэрадром Луганск пасля ўдараў УСУ
Праект Planet Labs зафіксаваў пашкоджанні на аэрадроме пасля ўдараў украінскай арміі. «Схемы» апублікавалі здымкі за 18 кастрычніка.
Раніцай 17 кастрычніка Генштаб УСУ паведаміў, што падраздзяленні ўкраінскіх ракетных войскаў паразілі два расійскія верталёты на пасадачных пляцоўках, склад боепрыпасаў і артылерыйскіх сродкаў войскаў РФ. Падрабязнасцяў у Генштабе не прывялі.
А Цэнтр стратэгічных камунікацый Узброеных сіл Украіны паведаміў, што ў ноч на 17 кастрычніка ўкраінскія войскі нанеслі паспяховыя ўдары па верталётах і абсталяванні аэрадромаў расійскіх войскаў паблізу акупаваных Луганска і Бярдзянска.
Каментары