Грамадства99

«Сказала, што хоча, каб мяне пабілі». Беларуса здала ГУБАЗіКу былая дзяўчына, даслаўшы ягонае фота з пратэстаў

Дзяніса Князева затрымлівалі некалькі разоў. Восенню 2022 года да яго прыйшлі супрацоўнікі ГУБАЗіКа. У іх чат напісала былая дзяўчына Дзяніса, маці ягонай дачкі. Яна выслала сілавікам ягоныя фатаграфіі з пратэстаў, а таксама асабістыя даныя і адрас, паведамляе Mostmedia.io.

Асаблівасць сітуацыі ў тым, што Дзяніс адзін выхоўвае сумесную з гэтай жанчынай 11-гадовую дачку, а ў момант затрымання яны з дзяўчынкай былі разам.

Дзяніс расказвае, што тая раніца пачыналася як звычайна. Ягоная дачка Ясенія збірала канструктар Lego, а сам ён рабіў каву і чытаў навіны. Толькі мімаходзь заўважыў, што каля дома ходзяць незнаёмыя людзі, а затым убачыў, як заязджаюць бусы.

Неўзабаве ў дзіцячы пакой з аўтаматамі зайшло каля дзесяці чалавек у бронекамізэльках і са шчытамі. Яны сунулі Дзянісу ў твар фатаграфіі з пратэстаў 2020 года.

На тых здымках Дзяніс выглядаў інакш: без барады, у іншым адзенні. Таму ён стаў аднеквацца.

«Пастараўся сябе выгарадзіць, сказаў, што гэта нейкі іншы чалавек, не я», — расказвае ён.

Тады проста на вачах у дзіцяці Дзяніса моцна ўдарылі. Затым, зноў жа пры дзіцяці, сталі гучна на яго крычаць.

«Пачалі гарлапаніць: «Дай пароль ад тэлефона». Кажу: «Няма пароля». Гарлапаняць: «Чаму ў цябе няма пароля?»

У выніку Дзяніса павезлі на допыт, а дачку — следам у асобным аўтобусе. У аддзяленні іх ужо чакала яе маці. Але пасля невялікай сваркі яна, па словах Дзяніса, выклікала таксі, каб Ясенія паехала да бабулі, маці Дзяніса.

Пазней Дзянісу ўдалося пагаварыць з былой дзяўчынай.

«Яна сказала мне, што ведае, што я экстрэміст. І што яна хоча, каб мяне пабілі».

Падчас следчых мерапрыемстваў Дзяніса часта збівалі. І наогул ён шматкроць быў сведкам гвалту ў дачыненні да затрыманых.

«Калі праходзіў па калідоры, пастаянна былі чуваць крыкі: там збівалі людзей. Дубінкай і электрашокерам».

Супрацоўнікі ГУБАЗіКа хацелі запісаць з Дзянісам «пакаяльнае» відэа і агучылі тэкст, які ён павінен будзе сказаць. Але запіс не атрымліваўся.

«Стаў заікацца, забывацца словы, бэкаць, мэкаць», — тлумачыць Дзяніс. Гэта раззлавала супрацоўніка, які працаваў з мужчынам. Ён разагнаўся — і «з нагі» ўдарыў падазраванага ў грудзі.

«Ад удару я вылецеў з кабінета і адразу ўстаў. Ён сказаў: «Ах, ты ўстаў. Ах, табе мала». І паклікаў яшчэ аднаго супрацоўніка, які ўдарыў у грудзі. Наступствы таго збівання Дзяніс адчуваў 1,5 месяца — не мог удыхнуць на поўныя грудзі.

Самы складаны момант, які перажыў Дзяніс, быў тады, калі яму сказалі, што праз яго ягоная дачка збегла ў лес і яе шукалі два дні. «Мяне накрыла чорным», — успамінае ён.

У такім прыгнечаным эмацыйным стане ён пайшоў падпісваць пратаколы. Аднак зразумеў, што там згаданыя іншыя артыкулы, а не 342-і, па якім звычайна судзяць удзельнікаў пратэстаў (арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх).

Гэтыя дакументы Дзяніс парваў — такі ўчынак ён тлумачыць цяжкім эмацыйным станам. Гэта выклікала новы віток агрэсіі супрацоўнікаў ГУБАЗіКа. Але затым справу ўзяў следчы. Ён пацвердзіў, што дзеянні Дзяніса падпадаюць пад 342-і артыкул.

У выніку мужчыну далі тры гады «хатняй хіміі», але ён здолеў пакінуць Беларусь.

Каментары9

  • No
    18.10.2023
    Былая яго дзеўка і маці яго дзіцяці - гэта вераломнае істота. Нелюдзь
  • гердзень
    18.10.2023
    mikola, lasnuty )
  • Яшчэ скора
    18.10.2023
    Тады проста на вачах у дзіцяці Дзяніса моцна ўдарылі. Затым, зноў-такі пры дзіцяці, сталі гучна на яго крычаць. За такое трэба забiваць.

Пасля працяглага росту ў Беларусі прыкметна знізіўся попыт на нерухомасць. Чаму так адбываецца?4

Пасля працяглага росту ў Беларусі прыкметна знізіўся попыт на нерухомасць. Чаму так адбываецца?

Усе навіны →
Усе навіны

Пазняк: Калеснікава — штучна раздзьмутая асоба, якая адзначылася інфантыльнымі паводзінамі і недалёкімі казаннямі277

Беларус з ЗША прыехаў у Беларусь. Яго затрымалі і судзяць па чатырох палітычных артыкулах11

Беларускія і расійскія актывы вытворцы Dove i Rexona перайшлі да вытворцы «Дыхлафоса»5

Абвінавачаныя ў нападзе на Леаніда Волкава могуць выйсці пад заклад6

Кот Лары збег з рэзідэнцыі на Даўнінг-стрыт, калі туды зайшоў Зяленскі ВІДЭА2

Абвешчаны нобелеўскі лаўрэат па літаратуры

Кадыраў заявіў пра спробу замовіць на яго замах і папярэдзіў аб помсце3

Даляр прабіў адзнаку 3,3 рубля5

Тайваньскі напой, які спачатку не спадабаўся беларусам, стаў папулярным у нас праз 10 гадоў5

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Пасля працяглага росту ў Беларусі прыкметна знізіўся попыт на нерухомасць. Чаму так адбываецца?4

Пасля працяглага росту ў Беларусі прыкметна знізіўся попыт на нерухомасць. Чаму так адбываецца?

Галоўнае
Усе навіны →