Эканоміка33

Следчы камітэт рэкамендаваў беларусам адкрыць тры банкаўскія рахункі

Следчы камітэт рэкамендаваў беларусам захоўваць свае грашовыя ашчаджэнні на трох розных банкаўскіх рахунках. Паводле намесніка начальніка Галоўнага ўпраўлення лічбавага развіцця СК Івана Судніковіча, гэта дазволіць дадаткова засцерагчы іх ад крадзяжоў.

Прадстаўнік Следчага камітэта прызнаў, што стапрацэнтнай абароны ад крадзяжу грашовых сродкаў сёння не існуе. «Пакуль доступ да грошай ёсць ва ўладальніка, яго можа атрымаць і злачынец», — заявіў Іван Судніковіч на прэс-канферэнцыі па кібербяспецы, якая прайшла 18 кастрычніка ў Мінску.

Каб захаваць свае ашчаджэнні, СК рэкамендуе карыстацца правілам трох рахункаў.

«У асноўным нашы грамадзяне не выконваюць яго і акумулююць усе грошы на адным рахунку. Бывае і так, што чалавек захоўвае зберажэнні, якія ён сабраў за ўсё жыццё, на тым самым рахунку, з якога разлічваецца ў краме», — расказаў Іван Судніковіч.

Правіла трох рахункаў прадугледжвае падзел ашчаджэнняў на наступныя банкаўскія рахункі:

  • Асноўны рахунак з накапленняў (гэта можа быць уклад у банку, куды чалавек кладзе грошы пад працэнты.

  • Рахунак для разлікаў у інтэрнэце (гэта можа быць віртуальная, а не фізічная банкаўская карта; на яе рэкамендуецца пералічваць роўна тую суму, якую трэба выдаткаваць на канкрэтную куплю. Такім чынам, нават калі кіберзлачынцы выкрадуць даныя гэтай карты, яны змогуць спісаць з рахунку толькі гэтую суму, а да астатніх сродкаў дабрацца не змогуць).

  • Рахунак з рэальнай банкаўскай картай, з якой чалавек можа рабіць штодзённыя пакупкі ў краме (на яе таксама рэкамендуюць пералічваць строга тую суму, якую чалавек траціць на працягу месяца).

Яшчэ адным спосабам дадатковай абароны ад крадзяжоў называюць страхаванне. Цяпер, паводле слоў Судніковіча, прапрацоўваецца пытанне аб тым, каб зрабіць страхаванне банкаўскага рахунку для беларусаў абавязковым.

Каментары3

  • Удивили
    18.10.2023
    Если бы следком, кгб, оац, губопик, мвд занимались своими прямыми обязанностями в правовом, законном поле и государстве Беларусь, а не обслуживание личных интересов лукашенко и репрессиями населения в системе узаконенного беззакония введённого лукашенком, то беларусам хватило бы одного счёта в банке !
  • Опять крававы рэжым виноват в тупости людей
    18.10.2023
    Удивили, статью прочитай хотя-бы змагарище. От преступлений в финансовой сфере ни один швейцарец не застрахован. Более того мошенники в основном с Украины . Это часто описывалось по их говору и по их "картке" .
  • смех
    18.10.2023
    Опять крававы рэжым виноват в тупости людей
    Расскажи это детям, может поверят. Мошенники звонят только тем, у кого есть солидные суммы в банках, а доступ к этим сведениям имеют банковские работники и силовики. И поскольку этих мошенников никто не ловит, то и дураку ясно, что мошенники работают под крышей с погонами.  

Асад уцёк у Расію і папрасіў палітычны прытулак28

Асад уцёк у Расію і папрасіў палітычны прытулак

Усе навіны →
Усе навіны

У Расіі назвалі вуліцу ў гонар дэсанта, які праваліў сваю аперацыю8

«Мір дзякуючы сіле магчымы!» Зяленскі ў Парыжы сустрэўся з Трампам і Макронам11

«Гэта, магчыма, найлепшае, што можа з імі здарыцца». Трамп пракаментаваў крах расійскай палітыкі ў Сірыі16

«Панікі няма. Ворагі хлусяць». Як асадаўская прапаганда рэагуе на перспектыву падзення ўласнага рэжыму ў Сірыі1

Паўстанцы ў Сірыі ўзялі Пальміру, штурмуюць Хомс, увайшлі ў Дамаск. Дзе Асад — невядома17

Стала вядома, што за дамову ўчора падпісалі Лукашэнка з Пуціным37

Наступленнем паўстанцаў у Сірыі кіруе Абу Махамед аль-Джулані. Хто ён такі і чаму яго лічаць прагрэсіўным джыхадзістам?7

Вядомы IT-інвестар патлумачыў, чаму ў Польшчы няма свайго EPAM і чым крутыя Мікада і Мельнічак6

«Толькі бізнэс, нічога палітычнага». Еўрапейскія бізнэсмены прыглядаюцца да падсанкцыйнай Беларусі7

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Асад уцёк у Расію і папрасіў палітычны прытулак28

Асад уцёк у Расію і папрасіў палітычны прытулак

Галоўнае
Усе навіны →