Пятро Русак некалькі гадоў таму на сваім ровары ўсталяваў святлоадбівальнікі ў выглядзе паласы срэбнага і чырвонага колераў.
Супрацоўнікі Рагачоўскага РАУС угледзелі ў гэтым выяву бела-чырвона-белага сцяга і палічылі гэты факт «пікетаваннем з парушэннямі ўстаноўленага парадку».
Пратакол аб адміністрацыйным правапарушэнні быў накіраваны ў суд Рагачоўскага раёна, піша «Гомельская вясна».
2 кастрычніка суддзя Вольга Пакроўская вынесла пастанову па артыкуле 24.23 КаАП (парушэнне парадку арганізацыі і правядзення масавых мерапрыемстваў) і наклала на Пятра штраф памерам 555 рублёў.
Каментары
А так, пр сути, имеем рядовую новость будней скотного двора лукашенко.