Футбольны клуб «Норвіч», які гуляе ў другім дывізіёне, апублікаваў эмацыйнае відэа да Дня псіхічнага здароўя.
Два заўзятары назіраюць за гульнёй. Адзін — актыўна падбадзёрвае каманду, тады як іншы выглядае сур'ёзным і трывожным.
«Часам відавочна, што хтосьці адчувае цяжкасці. Часам заўважыць прыкметы складана. Праверце, як пачуваюцца тыя, хто побач з вамі», — заклікаюць аўтары роліка.
Каментары