Грамадства1414

Некаторых беларусаў арыштоўваюць проста пры падачы на польскія візы — Wyborcza

Паводле крыніц польскай газеты, ужо вядома некалькі выпадкаў, калі сілавікі бралі людзей у візавых цэнтрах.

Масавыя рэпрэсіі ў Беларусі працягваюцца з 2020 года. На скрыншоце з відэа — Аляксандр Лукашэнка

Газета Wyborcza са спасылкай на сваю крыніцу днямі паведаміла, што ў Беларусі некаторых просьбітаў польскіх віз арыштоўвалі супрацоўнікі Камітэта дзяржаўнай бяспекі. Па яе інфармацыі, адбывалася гэта беспасярэдне ў візавых цэнтрах.

«Некаторых беларусаў, якія ўдзельнічалі ў пратэстах і потым спрабавалі з'ехаць у Польшчу, у візавых цэнтрах чакала пастка.

Здаралася так, што людзі прыходзілі па гатовыя візы і дакументы, і іх адразу затрымлівалі супрацоўнікі КДБ. Замест Польшчы гэтыя людзі ехалі ў турму», — заявіла крыніца польскай газеты Wyborcza на ўмовах ананімнасці.

Па каментар наконт гэтай тэмы выданне звярнулася да беларускага абʼяднання былых сілавікоў «Белпол».

Польскіх журналістаў цікавіла, ці замяшаная ў гэтых затрыманнях індыйская кампанія-пасярэднік VFS Global, якая ў 2021 годзе пасля значнага скарачэння ў Беларусі дыпламатычнай прысутнасці Польшчы атрымала фактычную манаполію на выдачу польскіх віз беларусам.

«Супрацоўніцтва VFS Global з беларускім рэжымам не выключана. У Беларусі цяпер дзейнічае «лічбавае гестапа». Праз структуры рэжыму праходзяць усе даныя карыстальнікаў і іх магчымых ворагаў, а кожная кампанія павінна па любым запыце спецслужб дзяліцца поўным наборам інфармацыі пра сваіх кліентаў. Таму на любога, хто падае дакументы на візы, у тым ліку і польскія, звяртаюць увагу», — распавяла каманда «Белпол» журналістам газеты Wyborcza.

Выданне адзначае, што VFS Global даўно сутыкаецца з падазрэннямі наконт свайго супрацоўніцтва са спецслужбамі аўтарытарных краін, асабліва Беларусі.

Кампанія, па інфармацыі многіх буйных польскіх медыя, таксама замяшаная ў нядаўнім «візавым скандале» ў Польшчы, калі выкрылася яе роля ў маштабных махінацыях некаторых польскіх чыноўнікаў па прыцягненні ў краіну працоўных мігрантаў з Блізкага Усходу і Азіі.

Ані кампанія VFS Global, ані МЗС Польшчы на запыты Wyborcza пракаментаваць сітуацыю з затрыманнямі просьбітаў віз у Беларусі не адказалі.

Яшчэ па тэме атрымання польскіх віз у Беларусі:

Беларусы расказваюць, як польскія консульствы адмаўляюць ім у візах

Апытанне: 45% беларусаў, якія з'ехалі ў Польшчу, плануюць там застацца

Ці адбярэ Польшча гуманітарную візу або гуманітарны ДНЖ, калі чалавек паедзе ў Беларусь?

МЗС Польшчы не будзе разрываць дамову з візавым агенцтвам у Беларусі

Змяніліся правілы падачы дакументаў на польскі шэнген: цяпер іх трэба падаваць па месцы рэгістрацыі

Змяняецца прынцып падачы на польскія нацыянальныя візы

«Вельмі хочацца ў выпадку чаго мець магчымасць хуценька з'ехаць». Ці патрэбныя беларусам польскія турыстычныя візы?

«Збіраць усе магчымыя доказы. Літаральна ўсе». Як беларусы атрымліваюць міжнародную абарону ў Польшчы

Каментары14

  • Ганс
    17.10.2023
    А 300 еўра з чалавека за пастаноўку ў электронную чаргу на падачу візу хто ў карман кладзе? Асвятліце калі ласка гэтае пытанне! Бо шмат беларусаў хочуць даведацца імя гэтага дабрадзея!
  • Анж
    17.10.2023
    Гэта вынікі таго што ад нас сыйшлі амбасады, вынік санкцый якія вось вось паваляць рэжым
  • Дуб
    17.10.2023
    Это похоже на фантазии. Нет конкретики

Коля Лукашэнка сыграў на раялі на «Дні народнага адзінства». Яго тата перад гэтым прыгразіў Трэцяй сусветнай вайной7

Коля Лукашэнка сыграў на раялі на «Дні народнага адзінства». Яго тата перад гэтым прыгразіў Трэцяй сусветнай вайной

Усе навіны →
Усе навіны

ГУР Украіны атакавала расійскую базу беспілотнікаў у Сірыі

Падазраванаму ў замаху на Трампа выставілі абвінавачванне3

Па свеце распаўсюджваецца новы варыянт кавіду ХЕС. Чым ён адрозніваецца ад папярэдніх1

Зляпілі з таго, што ўжо было: пачаў працу новы тэлеканал — «Першы інфармацыйны»7

Рамзан Кадыраў выгуляў па Грозным матацыкл «Мінск»2

«Жыць будзеш, але бабы не захочаш». Як у 1939 Беларусь аб'ядналася38

«Мучымся». Дальнабойшчык расказаў, што ў чарзе на мяжу пад Брэстам стаяць тыднямі1

Расійскі прапагандыст, пра смерць якога паведамляла ГУР Украіны, пакуль жывы1

Беларус збіраў яблыкі і наткнуўся на мілага грызуна з Чырвонай кнігі ВІДЭА2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Коля Лукашэнка сыграў на раялі на «Дні народнага адзінства». Яго тата перад гэтым прыгразіў Трэцяй сусветнай вайной7

Коля Лукашэнка сыграў на раялі на «Дні народнага адзінства». Яго тата перад гэтым прыгразіў Трэцяй сусветнай вайной

Галоўнае
Усе навіны →