Вайна22

Шайгу назваў новыя лічбы па стратах бронемашын Украінай. Гэта менш, чым казаў Пуцін

Расійскія войскі вядуць прафесійныя дзеянні на ўсіх кірунках у зоне спецаперацыі і ўпэўнена працягваюць рэалізацыю намечаных планаў, заявіў міністр абароны РФ Сяргей Шайгу на нарадзе ў прэзідэнта РФ Уладзіміра Пуціна.

 Сяргей Шайгу. Фота: kremlin.ru

Паводле Шайгу, УСУ страцілі за час контрнаступлення «сотні танкаў і 1,5 тысячы браніраваных машын».

5 кастрычніка прэзідэнт Расіі Уладзімір Пуцін падчас выступу на «Валдаі» заявіў, што Украіна за час контрнаступлення страціла 1900 бронемашын розных мадыфікацый.

А 12 верасня Пуцін на Усходнім эканамічным форуме называў іншыя лічбы.

Там ён ацаніў страты УСУ па танках — 543 адзінкі, па бронемашынах розных класаў — «ужо амаль 18 тысяч», сказаў Пуцін.

«Так можна і ў мінус выйсці», жартуюць у сеціве пра новыя лічбы ад Мінабароны РФ. 

У распараджэнні УСУ з пачатку вайны было 14,1 тысячы бронемашын — на 3,9 тысячы менш, чым, па вераснёўскай версіі Пуціна, было знішчана з пачатку контрнаступлення.

Каментары2

  • лапцевыя схаваюць любое трызненне
    16.10.2023
    Купіце івану калькулятар
  • Fees
    16.10.2023
    Дык "сотні танкаў". Гэта ад двух соцен і да бясконца. Іншае пытанне ў тым што ЗСУ вельмі часта паказваюць фота і відэа знішчанай тэхнікі Масковіі, а Масковія лічбы малюе з паветра.

«Гэта доктар ад Бога». За палітыку судзяць дзіцячага анколага з 23-гадовым стажам9

«Гэта доктар ад Бога». За палітыку судзяць дзіцячага анколага з 23-гадовым стажам

Усе навіны →
Усе навіны

Belpol атрымаў спісы членаў выбарчых камісій

Пасля няшчаснага здарэння беларус памёр у палітычнай эміграцыі ў Польшчы2

Трамп абвясціў пра стварэнне мегапраекта па развіцці штучнага інтэлекту. У кампанію ўкладуць паўтрыльёна долараў4

Літоўскі дэпутат: Пашпарт Новай Беларусі не будзе прызнаны сапраўдным на тэрыторыі Літвы19

«Пачаліся фразы, чаму я не на вайне». У Варшаве збілі беларускага таксіста — яго прынялі за ўкраінца15

«А я буду галасаваць за Хіжняка…»1

Зяленскі заклікаў ЕС накіраваць ва Украіну 200 тысяч вайскоўцаў для гарантый бяспекі

Даляр даганяе еўра. Чаго чакаць беларусам?2

Самую дарагую кватэру ў Мінску ў снежні прадалі за 450 тысяч даляраў

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Гэта доктар ад Бога». За палітыку судзяць дзіцячага анколага з 23-гадовым стажам9

«Гэта доктар ад Бога». За палітыку судзяць дзіцячага анколага з 23-гадовым стажам

Галоўнае
Усе навіны →