Як змяніўся Мінск за апошнія 15 гадоў ШМАТ ФОТА
Сталіца Беларусі актыўна расце і развіваецца, але гэтыя змены на кароткіх адрэзках выглядаюць нязначнымі, павольнымі. Мы параўналі сённяшнія панарамы Мінска з тымі, што былі зробленыя ў мінулыя дзесяцігоддзі, каб паказаць, наколькі змяніўся горад за гэты час.
За апошнія 15 гадоў у Мінску ўзніклі цэлыя жылыя раёны ў Каменнай Горцы, Дамброўцы, Вяснінцы, Лябяжым, а таксама жылыя комплексы «Мінск Свет», «Маяк Мінска», «Магістр», моцна разбудаваліся Сухарава, Малінаўка, Лошыца, абраслі хмарачосамі праспекты Дзяржынскага і Пераможцаў.
У гэты ж час былі пабудаваныя як вядомыя гандлёвыя цэнтры горада, так і ключавыя дзяржаўныя будынкі, сярод якіх галоўнае месца належыць новай рэзідэнцыі Лукашэнкі. Але значна менш стала зеляніны: частка яе стала ахвярай планаў забудоўшчыкаў, а частка не перажыла пагаршэння экалагічнай абстаноўкі на сталічных вуліцах.
Павялічыць У 2010 годзе Палаца Незалежнасці Лукашэнкі яшчэ не існавала. Фота: Яндэкс Карты
Павялічыць
Павялічыць Праспект Пераможцаў каля ГЦ «Замак». У 2010 годзе не было ні гандлёвага цэнтра, ні паркінга. Фота: Яндэкс Карты
Павялічыць
Павялічыць На другім кальцы было поле, дзе пасвіліся коні, а цяпер пасольскі раён і гандлёвы цэнтр. Фота: Яндэкс Карты
Павялічыць
Павялічыць Праспект Пераможцаў у бок «Мінск-Арэны». Фота: Яндэкс Карты
Павялічыць
Павялічыць За «Мінск-Арэнай» у 2010 годзе не было нічога. Фота: Яндэкс Карты
Павялічыць
Павялічыць Ратамская вуліца. Фота: Яндэкс Карты
Павялічыць
Павялічыць Рынак «Ждановічы» і жылы раён «Лябяжы». Фота: Яндэкс Карты
Павялічыць
Павялічыць Скрыжаванне вуліц Кальварыйскай і Альшэўскага. Фота: Яндэкс Карты
Павялічыць
Павялічыць Праспект Пераможцаў каля гасцініцы «Планета». Фота: Яндэкс Карты
Павялічыць
Павялічыць У 2010 годзе яшчэ не было хмарачоса на Замчышчы, а замест «Галерэі» быў інтэрнат з шэрай савецкай цэглы. Фота: Яндэкс Карты
Павялічыць
Павялічыць Не дабудавалі ў 2010 годзе яшчэ і сумнавядомы «дом Чыжа», які сапсаваў гістарычны цэнтр. Фота: Яндэкс Карты
Павялічыць
Павялічыць У 2010 годзе адбудоўвалі Свята-Духаўскую царкву ў Верхнім Горадзе, а касцёл Святога Іосіфа тады яшчэ не вярнуў сабе барочны каларыт. Фота: Яндэкс Карты
Павялічыць
Павялічыць Шкляны павільён ВДНГ знеслі і пабудавалі на яго месцы гіганцкі гандлёва-забаўляльны цэнтр. Фота: Яндэкс Карты
Павялічыць
Павялічыць З Траецкага манастыра з'ехала гарадская бальніца, а тэрыторыю перад ёй рэканструявалі ў Старатраецкую плошчу. Фота: Яндэкс Карты
Павялічыць
Павялічыць Да пераезду ў будынак Ленінскай бібліятэкі Савета Рэспублікі вакол яго было шмат зеляніны. Фота: Яндэкс Карты
Павялічыць
Павялічыць Спрэчная рэканструкцыя ператварыла Камсамольскую ў пешаходную вуліцу. Фота: Яндэкс Карты
Павялічыць
Павялічыць Сучаснае аблічча здабыў стадыён «Дынама». Фота: Яндэкс Карты
Павялічыць
Павялічыць А зялёныя ваколіцы стадыёна пайшлі пад знос дзеля бізнэс-забудовы. Фота: Яндэкс Карты
Павялічыць
Павялічыць У 2010-я гады фарміравалася цяперашняе аблічча Прывакзальнай плошчы. Фота: Яндэкс Карты
Павялічыць
Павялічыць Праспект Дзяржынскага карэнным чынам змяніўся як у бок цэнтра горада… Фота: Яндэкс Карты
Павялічыць
Павялічыць … так і ў бок ад цэнтра. Фота: Яндэкс Карты
Павялічыць
Павялічыць На месцы будынка Беларускага ўпраўлення грамадзянскай авіяцыі з'явілася новая вуліца Бялградская і жыллёвы комплекс «Мінск Свет». Фота: Яндэкс Карты
Павялічыць
Павялічыць Вуліца Аэрадромная абрасла гмахамі. Фота: Яндэкс Карты
Павялічыць
Павялічыць Малінаўка пайшла тым жа шляхам. Фота: Яндэкс Карты
Павялічыць
Павялічыць На месцы балота за 15-м корпусам БНТУ вырас жылы комплекс «Магістр». Фота: Яндэкс Карты
Павялічыць
Павялічыць Забудова па вуліцы Юрыя Семянякі ў Сухараве. Фота: Яндэкс Карты
Павялічыць
Павялічыць Нічога не было і на Налібоцкай вуліцы ў Каменнай Горцы. Фота: Яндэкс Карты
Павялічыць
Павялічыць Разбудавалася тэрыторыя за чыгуначным вакзалам. Фота: Яндэкс Карты
Павялічыць
Павялічыць На месцы яблыневага саду за Нацыянальнай бібліятэкай вырас бетонны «Маяк Мінска». Фота: Яндэкс Карты
Павялічыць
Павялічыць Краявід Маскоўскага аўтавакзала на доўгі час замяніў даўгабуд «Газпрама». Фота: Яндэкс Карты
Павялічыць
Каментары