Рэдкі грыб-баран знайшлі ўдзельнікі VI Міжнароднай канферэнцыі «Маніторынг і ацэнка стану расліннага свету», якія акурат і наведалі Нацыянальны парк «Прыпяцкі», піша «Штодзень».
Грыфала кучаравая, ці грыб-баран з’яўляецца ядомым, аднак яго нельга зрываць.
У Беларусі прадугледжаны штраф за знішчэнне чырвонакніжных грыбоў: ад 20 да 500 базавых велічынь.
Акрамя Беларусі, грыб ахоўваецца ў Літве, Польшчы і Украіне. Грыфала кучаравая можа дасягаць вагі ў 10 кг. Грыб-баран таксама сустракаецца ў Белавежскай Пушчы.
Каментары