У Гомелі адкрылі самы маленькі помнік у Беларусі. Ён вельмі незвычайны
Сёння ў Гомелі прэзентавалі помнік гаспадарчаму мылу. Урачыстую цырымонію адкрыцця прымеркавалі да Сусветнага дня чыстых рук.
Як распавёў першы намеснік дырэктара Гомельскага тлушчавага камбіната Ігар Мажанаў, прадпрыемства на працягу 90 гадоў выпускае гаспадарчае мыла, якое карыстаецца вялікай папулянасцю ў краіне, таму вырашылі зрабіць такі помнік, які не мае аналагаў у Еўропе, пішуць «Гомельскія ведамасці».
Раней самы маленькі помнік Беларусі быў у Мінску на вуліцы Зыбіцкай. Гэта быў «Помнік беларускаму эга». Яго вышыня — 15 см.
Гомельскі помнік атрымаўся меншы.
Работнікі завода ЗЛіН зрабілі яго з латуні па арыгінальным кавалку гаспадарчага мыла вагой 250 г і памерам 6 на 9 см. Даўжыня мыльніцы — 12 см.
Ва ўрачыстасці ўзяла ўдзел малеча з дзіцячага садка №82.
Каментары