Нерухомасць1313

Гэты жыллёвы комплекс назвалі самым камфортным у Мінску

Жылы комплекс «Левада» заняў першае месца па выніках ХХ Рэспубліканскага конкурсу «Лідары ў будаўніцтве — 2023» у намінацыі «Аб'ект года ў галіне добраўпарадкавання і азелянення тэрыторыі, камфортнага асяроддзя пражывання». Як ён выглядае?

Фота тут і далей: «Мінск-Навіны»

Гэты жылы комплекс знаходзіцца ўздоўж вуліцы Нававіленскай, на беразе Свіслачы.

Дваровыя тэрыторыі абгароджаныя. Каб патрапіць унутр, патрэбны чып або дапамога кагосьці з мясцовых жыхароў, расказваюць «Мінск-Навіны». 

Акуратны газон, як на полі для гольфа, і даволі нязвыклае для новабудоўлі азеляненне тэрыторыі. Панадворкі нагадваюць сады з багаццем злакавых раслін і мнагалетнікаў. З-за іх няма адчування «лысасці» тэрыторыі, якое нярэдка ўзнікае ў новых мікрараёнах. Высаджаны не толькі травы і хмызнякі, але і дрэвы, якія з часам дададуць комплексу абжытасці.

Яшчэ адзін натуральны дэкаратыўны элемент — валуны, выстаўленыя на газонах.

Для маленькіх жыхароў — дзіцячая пляцоўка з сучасным прагумаваным пакрыццём. Тут і пясочніца, і гульнявы комплекс, і нават батут. Для людзей усіх узростаў — стыльныя лаўкі, частка з якіх падобная да шэзлонгаў, альтанкі і камплекты вулічнай мэблі.

Стаянкі для аўто — з вонкавага боку дамоў.

Каментары13

  • іскрамётнае вясельле
    15.10.2023
    а людзі дзе?
  • Камфорт
    15.10.2023
    Пад зямлёй паркоўкі слабо будаваць?
  • дорага
    15.10.2023
    дорага)

Памёр дзед-дыджэй Казімір — легенда Мінска2

Памёр дзед-дыджэй Казімір — легенда Мінска

Усе навіны →
Усе навіны

Журналіст Хрыста Грозеў распавёў, што Пуцін асабіста загадаў выкрасці і забіць яго1

Пажыццёвае зняволенне: у Варшаве абвешчаны прысуд за згвалтаванне і забойства беларускі Лізы12

У мужчыны не было грошай на спатканне — ён пракраўся на мінскі завод і балгаркай выразаў медныя перахаднікі5

З 14 лютага ўязджаць у Літву на машынах з беларускімі нумарамі змогуць толькі беларусы з літоўскімі ДНЖ і яшчэ некалькі катэгорый14

Больш за 10 чалавек патанулі ў ванне праз сардэчны прыступ за 2024 год2

Беларусаў перад выбарамі прымушаюць падпісаць гэты дакумент7

Volkswagen услед за іншымі вядомымі аўтавытворцамі паведаміў пра падзенне продажаў5

Як жыве бяздомная жанчына з Гомеля, якой блогер абяцаў купіць кватэру4

Billboard назваў галоўныя хіты XXI стагоддзя2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Памёр дзед-дыджэй Казімір — легенда Мінска2

Памёр дзед-дыджэй Казімір — легенда Мінска

Галоўнае
Усе навіны →