Вайна1111

Расійская армія зняла з кансервацыі старыя эксперыментальныя БТРы і адправіла ва Украіну

Расія адправіла на фронт пабудаваныя ў 1990-я гады эксперыментальныя БТР-90 «Расток». Гэта сведчыць аб праблемах з недахопам тэхнікі ў расійскіх войскаў.

Эксперыментальныя БТРы з'явіліся на відэа, апублікаваным тэлеканалам RT. Такіх машын было выраблена каля дзясятка, адзначае Forbes. Некалькі гадоў праводзіліся іх выпрабаванні ва ўнутраных войсках, а пасля яны былі адпраўлены на захоўванне ў Навукова-даследчы выпрабавальны інстытут у Кубінцы Маскоўскай вобласці. У той час не было патрэбы ў новых БТРах, зазначаюць аналітыкі.

Яны дадаюць, што БТР-90 — добрая баявая машына, але з'яўленне на фронце экспрыментальных узораў сведчыць пра адчайнае становішча расійскай вайсковай прамысловасці.

На з'яўленне ў войсках эксперыментальнай тэхнікі звярнулі ўвагу таксама расійскія праваенныя тэлеграм-каналы, піша «Агенцтва. Навіны». «На фоне з'яўлення такога рарытэта ў зоне СВА ўжо нават не здзівімся, калі ў кампанію да яго дададуцца якія-небудзь не менш рарытэтныя ўзоры, накшталт танкаў Т-95 (распрацаваны ў 1990-я танк, было выпушчана дзве штукі) ці «Чорны Арол» (таксама распрацаваны ў 1990-я. — «Агенцтва»)», — напісаў блізкі да Мінабароны канал «Рыбар».

За год і восем месяцаў вайны ва Украіне расійскае войска страціла не менш за чатыры тысячы БМП і БТР. Гэта прыкладна траціна таго, што, паводле звестак вайсковых экспертаў, было на ўзбраенні расійскіх войскаў у лютым 2022 года.

У сакавіку Расія пачала здымаць з кансервацыі свае найстарэйшыя танкі Т-54 і Т-55 вытворчасці сярэдзіны XX стагоддзя. Тады ж на фронце з'явіліся расійскія «танкі-франкенштэйны»: бронетранспарцёры МТ-ЛБ з карабельнымі зенітнымі ўстаноўкамі.

Ваенныя эксперты тады параўноўвалі гэтую практыку з дзеяннямі ІДІЛ і «Аль-Каіды».

Каментары11

  • руzкі ІДІЛ павінен быць знішчаны
    14.10.2023
    «Ваенныя эксперты тады параўноўвалі гэтую практыку з дзеяннямі ІДІЛ і «Аль-Каіды». Так рашысты па сваіх тэрарыстычных дзеяннях і злачынствах і ёсць ІГІЛ/Алькаіда.
  • Русист со стажем.
    14.10.2023
    Империя на финишной прямой, неужели ещё кому-то непонятно?
    Будьте же последовательны в своих антиимпериалистической целях.
  • Русист со стажем.
    14.10.2023
    За всю историю, в мире, ни одна диктатура не умерла без посторонней помощи. Это историческая очевидность.
    Диктатуре Кремля, видимо, суждено умереть из-за влияния извне. И совсем не вечно виноватой Америки. От, простите, недопорабощенных народов - народа Украины и народа Белоруссии. На самом деле Империя слаба, и война тому наглядное свидетельство. Сложно предвидеть, будут ли впоследствии народы России благодарны народу Белоруссии и народу Украины, всё зависит от внутренней зрелости местных элит в том числе. Однако, будем честны: шанс народов России сейчас в руках белоруссов и украинцев. Естественно, все пропагандистские силы брошены на достижение сверхзадачи - на межусобицу между украинскими силами и белорусскими.

Лукашэнка пра пункты пропуску на мяжы з Польшчай: Ды хай хоць апошні закрыюць38

Лукашэнка пра пункты пропуску на мяжы з Польшчай: Ды хай хоць апошні закрыюць

Усе навіны →
Усе навіны

Ізраіль і ХАМАС дасягнулі прынцыповага пагаднення аб спыненні агню4

Дзе прапагандысты здымалі Ігара Лосіка і іншых палітвязняў?2

«Трэба думаць, як аднавіць працаздольнасць фірмы». Сахашчык пракаментаваў узлом свайго сайта1

Прапагандыстка АНТ Наталля Стэльмах змяніла імя на Наці Рышна і зарабляе ў Мексіцы на шаманах і наркатычных грыбах64

Аўтобусны сэрвіс «Атлас» будзе прадаваць квіткі па прынцыпе авіякампаній5

Прапагандысты зноў пахваліліся разгромленай лаўкай Клінтана ў Курапатах8

Абяцаных Трампам хуткіх мірных перамоў па Украіне не атрымаецца15

У Аўстрыі 15-гадовага сірыйца абвінавачвалі ў згвалтаванні 12-гадовай. Прымусовы сэкс быў, але яго апраўдалі. Як так?22

Беларусы могуць застацца без шэнгена, нават калі яго атрымалі. З'явілася новая тэндэнцыя анулявання віз6

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Лукашэнка пра пункты пропуску на мяжы з Польшчай: Ды хай хоць апошні закрыюць38

Лукашэнка пра пункты пропуску на мяжы з Польшчай: Ды хай хоць апошні закрыюць

Галоўнае
Усе навіны →