Кіно44

Беларускія чыноўнікі ў новым серыяле едуць у Берлін — вязуць туды традыцыйныя каштоўнасці

«ЧынЧынЧэнэл» выпускае сатырычны трэвел-серыял «ЧынЧыны на колах», які расказвае пра вандроўку беларускіх чыноўнікаў Сяргея Мікалаевіча і Мікалая Сяргеевіча па краінах калектыўнага Захаду.

Першая серыя — пра прыгоды ў сталіцы былога ГДР («ЧынЧыны бяруць Берлін»). Яна будзе апублікавана на ютубе ў дзвюх частках 13 і 27 кастрычніка.

Акрамя чыноўнікаў важную ролю ў новым фільме грае персанаж сакратаркі Тонечкі. «Першапачаткова сакратарка Тонечка была свайго роду ахвярай гвалту патрыярхату, пазбаўленая свайго меркавання, правоў і ў нейкім родзе свабод. Яна не давала ацэнкі дзеянням і падзеям і бяздумна выконвала загады сваіх начальнікаў, прапускаючы міма вушэй іх сэксісцкія жарты і прымаючы за належнае іх аб'юзіўныя паводзіны. Але настаў час вырасці з патрыярхальных штонікаў і нагледзець сабе сукенку па модзе ў свабоднай Еўропе», — каментуе сваю ролю актрыса Нэла Агрэніч. 

Каманду «ЧынЧынЧэнэл» вы можаце памятаць па вірусным роліку «Шчучыншчына». Пасля гэтага яны працягнулі здымаць палітычныя пароды і анты-прапагандысцкія камедыйныя скетчы.

«Мне было вельмі цікава зрабіць трэш-трэвел-тэхна-гонза-серыял з высмейваннем прапагандысцкіх штампаў пра тое, як чыноўнікі спрабуюць падмяць пад сябе еўрапейскую рэальнасць, але садзяцца ў лужыну і туды ж удараюць тварам», — адзначае рэжысёр і шоўранар серыяла «ЧынЧыны на колах» Андрэй Кашперскі.

Ці выстаяў Берлін пад прыгнётам сучасных беларускіх каштоўнасцяў? Першая серыя ўжо на ютубе.

Каментары4

  • женьшеньчина
    14.10.2023
    шыкоўна)
  • Быдлан
    14.10.2023
    Гумар для быдланоу.
  • то бок вам падабаецца?
    14.10.2023
    Быдлан Крыжановский, залогиньтесь

    і гумар, і відэа (у стылістыцы перабудовачных гадоў) якасныя ⬟
    інакш бы Рэд. не змясціў гэта ў рубрыку Кіно

Байдэн выходзіць з прэзідэнцкай гонкі43

Байдэн выходзіць з прэзідэнцкай гонкі

Усе навіны →
Усе навіны

«25 літраў за 2 гадзіны». Грыбныя трафеі з лясоў сталі больш разнастайнымі3

«Мінскія Патрыкі? Не, Бікіні Ботам». Найлепшыя твіты тыдня4

З'явілася ФОТА з суда над Рыка Крыгерам

Замест СМС — выццё сірэн. МНС хоча памяняць сістэму апавяшчэння падчас непагадзі2

Олаф Шольц дагэтуль глядзіць лямпавы тэлевізар6

Славакія і Венгрыя спыняюць пампаваць нафту праз трубаправод «Дружба». Гэта важна і для Беларусі

УСУ нанеслі ўдар па вайсковым аэрадроме ў Растоўскай вобласці2

Немец, прысуджаны да расстрэлу, датычны да дыверсій? Вось што за гісторыя гэта магла быць9

У ЗША вызвалілі жанчыну, якая адсядзела 43 гады ні за што2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Байдэн выходзіць з прэзідэнцкай гонкі43

Байдэн выходзіць з прэзідэнцкай гонкі

Галоўнае
Усе навіны →