Мужчына расклеіў інтымныя фота былой каханкі ў падʼездзе ў Баранавічах
У міліцыю горада Баранавічы звярнулася 46-гадовая жанчына. Яна расказала, што, вярнуўшыся дадому, пабачыла свае інтымныя фота ў падʼездзе і паштовых скрынях, піша УУС Брэсцкага аблвыканкама.
Супрацоўнікі Баранавіцкага ГАУС высветлілі, што да здарэння датычны былы сужыцель жанчыны, 52-гадовы жыхар Салігорска.
Мужчына расказаў міліцыянтам, што інтымныя здымкі зрабіў з відэа, што дасылала яму на мабільны тэлефон падчас сумеснага жыцця былая каханка.
Калі пара разышлася, пакрыўджаны мужчына вырашыў адпомсціць. Ён прыехаў у Баранавічы, пазнаёміўся каля крамы з мясцовым жыхаром і папрасіў таго за алкаголь распаўсюдзіць здымкі ў падʼездзе.
Заведзена крымінальная справа за выраб і распаўсюджванне парнаграфічных матэрыялаў.
Каментары
баранавічы... хто б мог падумаць