Грамадства1212

Беларускага дэпутата не пусцілі ў Польшчу назіраць за выбарамі 

Дэпутата Палаты прадстаўнікоў Дзяніса Карася польскі бок не дапусціў да ўдзелу ў міжнародным назіранні за парламенцкімі выбарамі ў Польшчы, паведамляе БЕЛТА.

«Рэспубліка Польшча афіцыйна запрасіла Арганізацыю па бяспецы і супрацоўніцтве ў Еўропе, яе дзяржавы-ўдзельніцы і структуры, уключаючы Парламенцкую асамблею, узяць удзел у міжнародным назіранні за маючымі адбыцца парламенцкімі выбарамі ў сябе ў краіне. Рэспубліка Беларусь адгукнулася на гэту прапанову. У адпаведнасці з рашэннем кіраўніцтва Палаты прадстаўнікоў мая кандыдатура як сябра нацыянальнай дэлегацыі Беларусі ў ПА АБСЕ была ва ўстаноўленым парадку і ў адпаведнасці з усімі патрабаваннямі пададзена ў Парламенцкую асамблею АБСЕ, — сказаў Дзяніс Карась.— ПА АБСЕ сфармавала сваю назіральную місію на маючыя адбыцца выбары, у якую мяне ўключылі афіцыйна».

Аднак 12 кастрычніка Карася развярнулі на мяжы.

«Суседзі ад Бога, іх не выбіраюць, мы зацікаўлены ў пошуку шляхоў нармалізацыі адносін. Беларусь працягнула руку дружбы, але, на жаль, нашы суседзі гэтай магчымасцю ў чарговы раз не скарысталіся», — сказаў дэпутат. 

«У цэлым, на мой погляд, такія дзеянні падрываюць усялякі давер да самой ідэі інклюзіўнага назірання за выбарамі пад эгідай АБСЕ. Грош цана такому назіранню, калі прадстаўнікі суседніх краін пры маўклівым патаканні асамблеі выключаюцца з гэтага працэсу», — дадаў Дзяніс Карась.

Каментароў польскага боку пакуль не было.

На рэферэндуме ў 2022 годзе па змене Канстытуцыі ў Беларусі не было назіральнікаў з ЕС — беларускі бок не запрасіў

Каментары12

  • Finally79
    12.10.2023
    Кто этому существу вообще визу давал?
  • Hutches
    12.10.2023
    Навошта шалёных псоў - лукашыстаў ды халопаў са скотнага двара "руцкага міру" пускаць да святыні ці навогул ў Польшчу і Еўразвяз. Ён нават нелегітымны, бо яго прызначылі і ніхто яго не абіраў. У Польшу належыць пускаць толькі людзей, а не чыноўнікаў.
  • Extras
    12.10.2023
    Не беларускага дэпутата, а лукашэнаўскага дэпутата. Які прадстаўляе не беларускі народ, а Лукашэнку і роля якога абслугоўваць рэжым.

Што адбываецца ў Палку Каліноўскага і чаму байцы кажуць пра яго магчымае знікненне?6

Што адбываецца ў Палку Каліноўскага і чаму байцы кажуць пра яго магчымае знікненне?

Усе навіны →
Усе навіны

Польшча і Беларусь вядуць перамовы аб вызваленні Пачобута. Як не будзе выніку — закрыюць межы — Radio ZET24

Забарону рухавікоў унутранага згарання ў ЕС назвалі незаконнай2

З чацвярга на стадыёне «Дынама» зноў пачнуць паказваць кіно пад адкрытым небам

Сілавікі ціснуць на бацькоў вядоўцаў тыкток-канала «Люстэрка»21

У Беларусі прадаюць Mercedes-Benz W124 за 12 000 даляраў. Чаму 32-гадовае аўто такое дарагое?3

Былая палітзняволеная: Мая сям'я патраціла за два гады $10 тысяч на адвакатаў і перадачы для мяне1

«Калі б мне плацілі — сядзела б і чытала людзям кнігі, нават за малыя грошы». Інтэрв’ю з актрысай Зояй Белахвосцік2

У возеры Свіцязь забаранілі купацца. У чым прычына?1

Mercedes урэзаўся ў Fiat, а пасля збіў двух чалавек

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Што адбываецца ў Палку Каліноўскага і чаму байцы кажуць пра яго магчымае знікненне?6

Што адбываецца ў Палку Каліноўскага і чаму байцы кажуць пра яго магчымае знікненне?

Галоўнае
Усе навіны →