Грамадства

У Літве прапануюць да трох гадоў павялічыць тэрмін гуманітарнага ДНЖ

Міністр унутраных спраў Літвы Агне Білатайце зарэгістравала папраўку да закона аб прававым статусе замежнікаў, якая дазволіць выдаваць дазвол на жыхарства на больш працяглы тэрмін (3 гады) замежнікам, што не могуць вярнуцца ў сваю краіну.

Агне Білатайце. Фота: інстаграм Агне Білатайце

Гэтае становішча будзе распаўсюджвацца на тых замежнікаў, якія пераследуюцца недэмакратычным рэжымам, церпяць або могуць зазнаць рэпрэсіі з боку гэтага рэжыму і таму не могуць вярнуцца ў краіну паходжання, адзначаюць у літоўскім МУС, піша reform.by.

Цяпер такім асобам, у асноўным грамадзянам Беларусі, выдаецца ДНЖ тэрмінам не больш за адзін год. Міністр прапануе павялічыць гэты тэрмін да трох гадоў.

«Сітуацыя ў Беларусі застаецца нязменнай. Беларусы, якія ратуюцца ад рэпрэсій з боку рэжыму, па-ранейшаму не могуць бяспечна вярнуцца ў сваю краіну. Наша прыхільнасць аказанню дапамогі беларускім грамадзянам застаецца цвёрдай і будзе працягвацца столькі, колькі спатрэбіцца. З прыняццем ініцыяваных мною паправак беларусам, якія жывуць у нашай краіне, уцекачам ад рэпрэсій рэжыму, больш не прыйдзецца штогод падаваць заяву на працяг дазволу на жыхарства, і нагрузка на Дэпартамент міграцыі знізіцца», — сказала Білатайце.

Зараз грамадзянам Беларусі, якія ратуюцца ад пераследу ў Літве, выдалі больш за 700 дазволаў на часовае пражыванне.

На думку міністаркі, падаўжэнне тэрміну дзеяння дазволу на жыхарства дазволіць вырашыць і іншую праблему, звязаную з выдачай сапраўднага праязнога дакумента гэтай катэгорыі замежнікаў, калі яны па аб'ектыўных прычынах не могуць атрымаць праязны дакумент у краіне паходжання, бо пашпарт замежніка выдаецца на той жа тэрмін, што і дазвол на часовае пражыванне.

Новае палажэнне закона прапануецца распаўсюдзіць на новыя і ўжо наяўныя заявы замежнікаў аб выдачы дазволу на часовае жыхарства, рашэнне па якіх не было прынята да ўступлення папраўкі ў сілу.

Каментары

Судзяць гендырэктара БелАЗа. Пагражае да 15 гадоў9

Судзяць гендырэктара БелАЗа. Пагражае да 15 гадоў

Усе навіны →
Усе навіны

На Беларускай чыгунцы затрымалі яшчэ аднаго грамадзяніна Японіі4

COVID-19 — хутчэй за ўсё, лабараторнага паходжання. Сенсацыйны вынік расследавання55

Мінздароўя: Тарыфы на платныя прыёмы дактароў-спецыялістаў абмяжуюць для ўсіх юрасобаў1

Гадзіннік смерці: новая мабільная праграма прадказвае час вашай смерці5

Ва Уздзе вырасцілі здаравенны гарбуз незвычайнай формы7

Беларусы адкрылі ў Польшчы аўтасэрвіс з запамінальнай назвай5

Як выглядае і колькі каштуе самае дарагое лецішча ў Беларусі2

Трамп прапанаваў Канадзе ўвайсці ў склад ЗША25

Гродзенскім студэнтам на экскурсіі ў турме расказалі пра «самыя камфартабельныя ўмовы»2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Судзяць гендырэктара БелАЗа. Пагражае да 15 гадоў9

Судзяць гендырэктара БелАЗа. Пагражае да 15 гадоў

Галоўнае
Усе навіны →