Вайна77

Як Расія патлумачыла ў ААН ракетны ўдар па кафэ ў Харкаўскай вобласці, у якім праходзілі памінкі

Пастаянны прадстаўнік Расіі ў ААН Васіль Нябензя пракаментаваў ракетны ўдар па кафэ ў сяле Граза Харкаўскай вобласці, у выніку якога загінулі 52 чалавекі, піша «Медуза». Такім чынам Расія ўзяла адказанасць за гэта злачынства.

Наступствы ракетнага ўдару ў вёсцы Граза. Фота: «Украінская праўда»

«У момант удару там праходзіла пахаванне аднаго з высокапастаўленых украінскіх нацыяналістаў. Зразумела, у іх удзельнічала мноства яго паплечнікаў-неанацыстаў.

Невыпадкова на здымках, апублікаваных у сацсетках адразу пасля ўдару, амаль усе целы належаць мужчынам прызыўнога ўзросту», — заявіў дыпламат на пасяджэнні ў штаб-кватэры ААН.

Расійскія вайскоўцы 5 кастрычніка нанеслі ракетны ўдар па кавярні і краме ў вёсцы Граза Харкаўскай вобласці. Там праходзілі памінкі па Андрэю Козыру — украінскаму ваеннаму, які загінуў пад Папаснай.

У выніку ўдару загінулі 52 чалавекі, у тым ліку сын Андрэя Козыра Дзяніс, які таксама быў вайскоўцам, жонка Дзяніса Ніна, а таксама яго дзед, бабуля і цешча. Сярод загінулых — васьмігадовае дзіця.

Каментары7

  • a.hto.tam.idze
    09.10.2023
    Адзін з нацыстаў, які быў адказны за вырашэнне "габрэйскай праблемы" ў фашысткай Германіі таксама знайшоў вельмі элегантнае тлумачэнне забойствам дзяцей падчас расстрэлаў іх бацькоў. Маўляў, калі іх заставіць, то яны вырастуць і будуць ненавідзіць фашыстаў. Не дапамагло. Нюрнберг вынес прысуд - смерць праз павешанне.
  • стоп рашизм
    09.10.2023
    А что вы хотели услышать от рашистских террористов, у них лучшие друзья это хамас и талибан, которые не однократно прилетали в кремль для встреч на высшем уровне. Плюс дружественные им режимы в Мьянме, Северной Корее, Сирии, Иране, и советской Белоруссии.
  • Paliašuk
    09.10.2023
    Паслядоўнасць у нялюдскасці - гэтага ў рашыстаў не адняць.

Вось сакрэтная статыстыка экспарту калію. Санкцыі дзейнічаюць11

Вось сакрэтная статыстыка экспарту калію. Санкцыі дзейнічаюць

Усе навіны →
Усе навіны

Лукашэнка панаракаў, што Арменіі няма на саміце АДКБ

У Гомельскай вобласці прайшоў «свінацыд», у некаторых раёнах выжыла толькі кожная 20-я свіння2

Пуцін прыгразіў ударыць «Арэшнікам» па «цэнтры прыняцця рашэнняў» у Кіеве4

«Задрыжаць і атарапеюць». МЗС Расіі абяцае кары ЗША з-за дазволу Украіне выкарыстоўваць ATACMS для ўдараў па Расіі12

Патрыярх Кірыл заклікаў не баяцца ядзернай зброі, таму што хрысціян не страшыць канец свету29

На таргі выставілі чыгунку пад Мінскам

Салістка «Начных снайпераў» звалілася з балкона падчас выступу ў Санкт-Пецярбургу

Конь і «Джылі» на подыуме: у Мінску прайшло моднае шоу, дзе гасцей прасілі адзецца па дрэс-кодзе13

Украінскі сцяг замест расійскага з'явіўся ўчора на вялізарным экране ў Астане ў часе візіту Пуціна

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Вось сакрэтная статыстыка экспарту калію. Санкцыі дзейнічаюць11

Вось сакрэтная статыстыка экспарту калію. Санкцыі дзейнічаюць

Галоўнае
Усе навіны →