Паліцыянт адкрыў агонь па ізраільскіх турыстах у Егіпце. Ёсць забітыя
У Александрыі паліцэйскі адкрыў стральбу па ізраільскіх турыстах, паведамляюць медыя. Паліцэйскі, які страляў з асабістай зброі, затрыманы.
МЗС Ізраіля пацвердзіла напад паліцэйскага на групу турыстаў у Егіпце і гібель трох чалавек.
«Сёння раніцай падчас візіту групы ізраільскіх турыстаў у Александрыю (Егіпет) мясцовы жыхар адкрыў па іх агонь, у выніку чаго былі забітыя двое грамадзян Ізраіля і мясцовы егіпецкі гід. Яшчэ адзін ізраільцянін атрымаў раненні сярэдняй ступені цяжкасці», — гаворыцца ў паведамленні МЗС Ізраіля.
Каментары