Каханне і сэкс22

«Радня ведала пра здраду і нічога мне не казала». Тры гісторыі пар, якія развяліся менш чым праз год пасля вяселля

Паводле звестак Белстата, у Беларусі амаль 59% шлюбаў заканчваецца разводам. У мінулым годзе колькасць тых, хто пражыў у шлюбе менш за год, склала 3% ад усіх, хто разводзіўся. «Наша Ніва» паразмаўляла з тымі, чый шлюб быў такім кароткім.

Ілюстрацыйны здымак. Фота: «Наша Ніва»

«Я пайшла пісаць заяву на развод раней, чым пачала разбіраць чамадан»

Марына:

«З маім першым мужам мы пачалі сустракацца яшчэ калі я вучылася ў 10 класе. Мне было 16 гадоў, яму 18. Мне ён здаваўся тады вельмі дарослым. Я лічыла, што крута сустракацца з хлопцам, які можа забіраць мяне са школы на ўласным аўто.

Мы былі разам каля чатырох гадоў, але не магу сказаць, што гэта быў цудоўны час. Першае каханне, так, але мы вельмі часта сварыліся і мінімум раз на месяц расставаліся «назаўсёды». Тады я думала, што так і павінна быць: сапраўднае каханне, такая жарсць, такія арэлі эмоцый… Слёзы, біццё бацькоўскага посуду, прызнанне ў каханні на асфальце, яго сябар, які крычыць пад маім акном «Даруй яму, ён без цябе не можа жыць!».

Цяпер я разумею, што мае ўяўленні аб каханні і адносінах будаваліся на дурных падлеткавых серыялах, дзе ўсё прыкладна так і было. Ніхто ж не казаў пра тое, што такое нармальныя адносіны. Я ні разу ў падлеткавыя гады не чула аб тым, напрыклад, як важная ўзаемная павага ў пары.

Калі мне было 20 гадоў, мы разышліся, здаецца, на паўгода. У мяне тады нават пачаліся новыя адносіны. І вось у Дзень усіх закаханых каля майго ўніверсітэта раптоўна з’явіўся мой былы хлопец: з вялікім букетам і пярсцёнкам. Ён стаў на адно калена і прапанаваў стаць яго жонкай. Я нават адказаць нічога не паспела, а людзі побач пачалі апладзіраваць і віншаваць нас. Ну як тут адмовіш? Тым больш ізноў усё, як у кіно.

Сяброўкі, калі я ім расказала, прыйшлі ў захапленне, бацькі таксама. Тата нават сказаў: «Ну вось, сапраўдны мужык, змагаецца за сваё каханне». Ну і далей усё неяк хутка закруцілася.

У нас было вельмі дарагое вяселле. Бацькам (і яго, і маім) прыйшлося нават крэдыт узяць. Выязная цырымонія, аднолькавыя машыны для гасцей, папулярны вядучы, модныя фатограф і відэаператар, дэкаратар… Страшна ўспамінаць, колькі гэта ўсё каштавала.

У вясельнае падарожжа мы паляцелі ў Турцыю ажно на тры тыдні. І ўвесь гэты час мы лаяліся. Вярнуўшыся ў Мінск, я выразна зразумела, што ўсё жыццё правесці побач з гэтым чалавекам сапраўды не жадаю. Так, было шкада патрачаных грошай. Так, я не ўяўляла, як скажу пра гэта бацькам. Але я пайшла пісаць заяву на развод раней, чым пачала разбіраць чамадан. Лічу гэта найлепшым рашэннем у сваім жыцці.

Калі я другі раз выходзіла замуж, то мы абышліся без пышнага свята. Проста схадзілі ў ЗАГС — я купіла сукенку, якую можна было ўлетку насіць хоць кожны дзень. Сяброўка дапамагла зрабіць укладку і макіяж. Яна ж пафатаграфавала. І вось ужо восем гадоў я шчаслівая са сваім другім мужам».

«Было прасцей памастурбаваць пад порна, чым пайсці да жонкі»

Дзяніс:

«Мая мама і яе найлепшая сяброўка зацяжарылі практычна адначасова. Вядома, калі высветлілася, што ў адной будзе хлопчык, а ў другой дзяўчынка, яны сталі марыць аб вяселлі дзяцей. Ну вось праз гэта і ўсе праблемы.

Мы з гэтай дзяўчынкай пайшлі ў адзін дзіцячы садок — і ўжо тады ўсе жартавалі, што мы парачка. У школе нас заўсёды садзілі за адну парту. Нават настаўнікі часам жартам называлі маю сяброўку маім прозвішчам — ім здавалася, што гэта смешна.

Так, мы пачалі сустракацца ў старэйшых класах — ад нас жа гэтага ўсё чакалі. Ну а калі мы вучыліся на другім курсе ўніверсітэта, мая мама стала намякаць, што час ужо і ажаніцца: грошы ёсць, бацькі дапамогуць маладой сям'і, кватэру купяць.

Не магу сказаць, што я быў у захапленні ад гэтай ідэі, але прапанову зрабіў. І вось месяцы праз два пасля вяселля я прыходжу дадому і бачу, што мая жонка плача — аказваецца, яна закахалася ў іншага. І наогул, яна вельмі злуе таму, што ў яе жыцці нікога акрамя мяне не было — яна нават на спатканні ні з кім не хадзіла.

Я ўздыхнуў з палёгкай. Па-першае, я таксама хацеў даведацца, што такое адносіны з іншымі людзьмі. Па-другое, за ўсе гэтыя гады я стаў успрымаць дзяўчыну як сястру і сэкс з ёй здаваўся мне чымсьці ненатуральным — у нас яго і не было практычна. Я нават лічыў, што са мной нешта не так, таму што мне было прасцей памастурбаваць пад порна, чым пайсці да жонкі.

Ну а далей мы дружна перажылі скандалы сваякоў і хутка развяліся. Прайшло ўжо больш за дзесяць гадоў, а ніхто з нас так на другі шлюб і не адважыўся».

«Яго мама стала чытаць лекцыю, што я павінна як жанчына быць мудрэйшай»

Дар’я:

«У мяне ўсё выйшла даволі празаічна. Я тры гады сустракалася з хлопцам, потым ён зрабіў мне прапанову і мы ажаніліся. Пры гэтым яго маці хацела вялікае вяселле на 70 чалавек, а я — ціхую сямейную вячэру. Але былая свякроў была гатова ўсё аплаціць сама, абы сабраць усіх сваіх сваякоў і сяброў. Я здалася. Нам падарылі кучу падарункаў, нагаварылі шмат прыемных слоў…

А праз чатыры месяцы я выпадкова даведалася, што муж мне здраджвае. Я была ў шоку, паспрабавала пагаварыць аб гэтым з яго сястрой, а высветлілася, што яна даўно ўсё ведае. Што ён здраджваў увесь час нашых адносін, а сваякоў (і, у прыватнасці, сястру) выкарыстоўваў для прыкрыцця. Напрыклад, казаў мне, што едзе дапамагаць сястры на лецішчы, а сам ехаў туды з чарговай дзяўчынай. І ўся яго радня аб гэтым ведала. Усе мяне шкадавалі, але ніхто нічога не сказаў.

Калі я падала на развод, да мяне прыехала яго мама і стала чытаць лекцыю на тэму таго, што я павінна як жанчына быць мудрэйшай, заплюшчваць на ўсе вочы — ну супакоіцца ж ён калі-небудзь, і наогул, яна свайму мужу і не такое даравала…

Пасля гэтай размовы я канчаткова вырашыла, што не хачу мець нічога супольнага з гэтай сям'ёй. У выніку ў шлюбе я прабыла менш за год».

Каментары2

  • Злобный вожык
    09.10.2023
    Раньше 30 там делать нечего.
  • Максим Дизайнер
    09.10.2023
    Все три случая - жертвы родительской гипероопеки и социальной дрысни из телевизора и интернета.

«Вялікі абсалютна чалавек». Коля Лукашэнка расказаў, што для яго бацька і ў чым ягоная апазіцыйнасць5

«Вялікі абсалютна чалавек». Коля Лукашэнка расказаў, што для яго бацька і ў чым ягоная апазіцыйнасць

Усе навіны →
Усе навіны

Спевака Дзядзю Ваню будуць судзіць за ўдзел у пратэстах3

Навукоўцы знайшлі тлумачэнне «туману ў галаве» пасля кавіду1

Мінскія ўлады прадпісваюць упрыгожваць навагоднія вітрыны толькі «элементамі славянскага паходжання»7

Дэпартамент дзяржбяспекі Літвы кажа, што рост колькасці імігрантаў з Беларусі ўяўляе пагрозу. Але па статыстыцы беларусаў у Літве становіцца менш10

Што прадугледжвае мірны план будучага спецпрадстаўніка Трампа па Украіне1

Супрацоўнік дзіцячага садка з Аўстраліі на працягу 20 гадоў гвалтаваў дзяцей1

У Паўднёвай Карэі адкрылі незвычайны Starbucks — з магчымасцю назіраць за жыхарамі КНДР2

Экспарт расійскай зброі абваліўся ў параўнанні з 2021 годам у 14 разоў 

Алепа за тры дні? Сірыйскія паўстанцы ўвайшлі ў найбуйнейшы горад Сірыі. Эрдаган ізноў усадзіў ятаган у спіну Пуціна11

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Вялікі абсалютна чалавек». Коля Лукашэнка расказаў, што для яго бацька і ў чым ягоная апазіцыйнасць5

«Вялікі абсалютна чалавек». Коля Лукашэнка расказаў, што для яго бацька і ў чым ягоная апазіцыйнасць

Галоўнае
Усе навіны →