Аляксандр Зяленскі

Аляксандр Зяленскі

Бацька прэзідэнта Украіны Аляксандр Зяленскі, які з'яўляецца доктарам навук, значыцца ў спісах на прызначэнне пажыццёвай стыпендыі Кабінету міністраў Украіны, паведамляе «Украінская праўда».

Пажыццёвую стыпендыю атрымліваюць за «выдатныя заслугі ў сферы вышэйшай адукацыі». Усяго ў спісе, апублікаваным на сайце, каля 100 педагогаў.

Кандыдатаў на атрыманне пажыццёвай стыпендыі вылучаюць навучальныя ўстановы або мясцовыя органы ўлады. Затым накіроўваюць іх у Міністэрства адукацыі і навукі.

Што праўда, памер яе невялікі — 2 684 грыўні, што сёння складае 72 даляры.

Аляксандр Зяленскі ў 2005 годзе атрымаў вучонае званне прафесара кафедры інфарматыкі. Тэма яго доктарскай дысертацыі: «Метадалагічныя асновы маркшэйдарскага забеспячэння планавання і ўліку здабычы ў інфармацыйнай сістэме кіравання рудных кар'ерам».

Цяпер ён з'яўляецца загадчыкам кафедры інфарматыкі і інфармацыйных тэхналогій дзяржаўнага ўніверсітэта эканомікі і тэхналогій.

Ён таксама з'яўляецца сябрам спецыялізаванай Вучонай рады ў Нацыянальным горным універсітэце ў Дняпры і спецыялізаванай Вучонай рады ў Крыварожскім нацыянальным універсітэце.

Клас
9
Панылы сорам
2
Ха-ха
1
Ого
1
Сумна
0
Абуральна
1