Грамадства55

«Язык больш-менш «развязаўся». Беларус расказаў, як ён вучыць польскую мову ў Польшчы, сам сабе ствараючы асяроддзе

Беларускія эмігранты, якія праз спецыфіку сваёй дзейнасці маюць зносіны ў асноўным па-англійску ці па-руску, часта сутыкаюцца са складанасцямі ў вывучэнні польскай мовы. Тэлеграм-канал Dzik Pic расказаў гісторыю рэлаканта, які вывучыў польскую мову, не маючы асяроддзя для зносін.

Я пачаў вучыць польскую ў сакавіку гэтага года, з нуля. Узяў рэпетытара-ўкраінца на два разы на тыдзень, чыста для граматыкі і лексікі. Ён, вядома, заклаў базу, але асноўны прарыў пачаўся, калі я пачаў браць гутарковыя заняткі на italki з палякамі. Прычым даволі інтэнсіўна — па 4-5 гадзінных заняткаў на тыдзень.

На гутарковых занятках мы проста гутарым на падрыхтаваныя тэмы, ну і плюс прашу адзначаць мае памылкі, новыя словы і г. д. Затым дадаю сабе нататкі па кожным уроку ў тэлеграм і мне надыктоўваюць галасавыя паведамленні, каб потым праслухаць.

Цяпер налічыў 54 гадзіны заняткаў і хачу набраць 100 гадзін практыкі да пачатку снежня.

Сумарна ўжо прайшло каля сямі месяцаў вывучэння польскай мовы. Бягучым вынікам вельмі задаволены: язык больш-менш «развязаўся», на знаёмыя тэмы пагаманіць не складае праблемы.

Але такі спосаб навучання патрабуе шмат часу і фінансаў: у сярэднім занятак па мове каштуе 9-10 даляраў (хоць цяпер пачалі з'яўляцца і пачаткоўцы па 6-7 даляраў). Таму я вырашыў на працягу некалькіх месяцаў інтэнсіўна вучыць, а потым проста падтрымліваць дасягнуты ўзровень.

Так, я ўсё адно раблю даволі шмат памылак. Асабліва складана са скланеннямі па склонах назоўнікаў з прыметнікамі, а калі яны яшчэ і ў множным ліку — наогул катастрофа. Ну, і ў спражэннях дзеясловаў магу рабіць памылкі, асабліва нерэгулярных дзеясловаў.

Гэта ўсё рэч нажыўная, пакуль першачарговая задача — проста быць зразуметым і данесці сваю думку. Над выкараненнем памылак буду працаваць ужо пазней.

Цяпер суразмоўцы ацэньваюць узровень маёй гутарковай польскай паміж B1 і B2.

Яшчэ я стараюся падкасты слухаць, калі ў зале займаюся або еду кудысьці. Адзін з самых папулярных і простых для разумення — Real Polish Podcast.

З польскімі фільмамі не склалася, але перыядычна на ютубе гляджу відэа накшталт Nie wiem, ale się dowiem, стэндап, нейкія інтэрв'ю. У Spotify неяк нададаваў сабе польскіх рэп-песень, бывае, гляджу тэкст і падпяваю.

Увогуле, да англійскай магу звярнуцца, калі толькі не ведаю, як пэўнае слова будзе па-польску. Ды і мне прасцей на польскай паразумецца, таму што англійская таксама паміж B1 і B2. Яе планую падцягваць.

На жаль, на пастаяннай аснове пакуль асабліва няма з кім пабалбатаць на польскай. Раз-другі на тыдзень са знаёмымі стараюся пагаварыць або пачаціцца. Яшчэ з адным палякам пазнаёміўся ў Language Exchange Club. Гэта сустрэчы ў бары, дзе людзі ў асноўным п'юць піва і гамоняць на англійскай ці іншых мовах — ва ўсіх буйных гарадах Польшчы такая тэма ёсць.

Але каб хоць неяк падтрымліваць узровень, у кожным разе давядзецца пашырыць кола зносін.

Чытайце таксама:

«Месцы да нястрогіх прафесараў разлятаюцца як гарачыя піражкі». Выпускніцы беларускай і польскай ВНУ параўналі сваю адукацыю

«Жонка часам не разумее, чаго ад яе хоча дачка». Беларус і полька выхоўваюць дзіця адразу на дзвюх мовах

«Хачу быць карыснай і з павагай ставіцца да краіны, якая мяне прыняла». Настаўніца, якую звольнілі за жоўта-блакітную стужку, расказала пра новае жыццё ў Польшчы

Каментары5

  • Хирург
    04.10.2023
    Правiльна: польскую, ангельскую, лiтоускую - якую пажадаеш, усё добра. Але толькi не родную
  • Вероятный
    04.10.2023
    Прыгоды ўцеклай русні за мяжой. 
  • Ноўнэйм
    05.10.2023
    Калі б з такім жа запалам усе з'ехаўшыя беларусы ў апошнія 25 гадоў вывучалі родную мову, то, магчыма, і не прыйшлі б да неабходнасці з'язджаць..

Вось сакрэтная статыстыка экспарту калію. Санкцыі дзейнічаюць11

Вось сакрэтная статыстыка экспарту калію. Санкцыі дзейнічаюць

Усе навіны →
Усе навіны

Лукашэнка панаракаў, што Арменіі няма на саміце АДКБ

У Гомельскай вобласці прайшоў «свінацыд», у некаторых раёнах выжыла толькі кожная 20-я свіння2

Пуцін прыгразіў ударыць «Арэшнікам» па «цэнтры прыняцця рашэнняў» у Кіеве4

«Задрыжаць і атарапеюць». МЗС Расіі абяцае кары ЗША з-за дазволу Украіне выкарыстоўваць ATACMS для ўдараў па Расіі12

Патрыярх Кірыл заклікаў не баяцца ядзернай зброі, таму што хрысціян не страшыць канец свету29

На таргі выставілі чыгунку пад Мінскам

Салістка «Начных снайпераў» звалілася з балкона падчас выступу ў Санкт-Пецярбургу

Конь і «Джылі» на подыуме: у Мінску прайшло моднае шоу, дзе гасцей прасілі адзецца па дрэс-кодзе13

Украінскі сцяг замест расійскага з'явіўся ўчора на вялізарным экране ў Астане ў часе візіту Пуціна

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Вось сакрэтная статыстыка экспарту калію. Санкцыі дзейнічаюць11

Вось сакрэтная статыстыка экспарту калію. Санкцыі дзейнічаюць

Галоўнае
Усе навіны →