Свет44

Прэм'ер Латвіі: Канчатковае рашэнне аб адмове ад рускай мовы ў грамадскіх СМІ не прынята

Раней планавалася, што руская мова будзе забаронена ў латвійскіх грамадскіх медыя з 2026 года.

Эвіка Сіліня ўзначаліла ўрад Латвіі сёлета ўлетку. Фота: фэйсбук Эвікі Сіліні

Канчатковае рашэнне аб адмове ад рускай мовы ў грамадскіх СМІ не прынята, заявіла прэм'ер-міністр Латвіі Эвіка Сіліня ў праграме ЛТВ «Ранішняя Панарама», піша Delfi.lv.

28 верасня Сейм зацвердзіў новую канцэпцыю нацыянальнай бяспекі, якая, у прыватнасці, змяшчае ідэю аб адмове ад рускай мовы ў грамадскіх СМІ з 2026 года.

Па словах Сіліні, зараз няма падстаў казаць пра тое, што гэта сапраўды адбудзецца, бо зацверджаны дакумент з'яўляецца толькі канцэпцыяй, а не канкрэтным планам дзеянняў.

Яна дадала, што па гэтым пытанні з зацікаўленымі бакамі і экспертамі яшчэ будуць дыскусіі, а Міністэрства культуры распрацуе метадычныя рэкамендацыі для СМІ, дзе павінна быць агаворана гэтае пытанне.

З рашэннем аб адмове ад рускай мовы ў грамадскіх СМІ не згодныя самі СМІ, Савет па грамадскіх электронных СМІ і міністр культуры Агнэсе Логіна.

Станам на 2023 год, рускіх у Латвіі жыло 23 працэнты, украінцаў і беларусаў — па тры працэнты. Аднак у Рызе рускіх 34 працэнты, украінцаў — 4,86%, беларусаў — 3,48%. У Даўгаўпілсе (Дзвінску) латышы наогул складаюць усяго 21 працэнт, палякі — 13 працэнтаў.

Каментары4

  • Акарына
    04.10.2023
    Максим Дизайнер, гэта ж Латвія
  • даведка
    04.10.2023
    Фото постят устаревшее. Она уже сильно располнела и постарела, хотя только-только исполнилось 48 лет.
  • Boba
    04.10.2023
    Акарына, А им все равно. руские с сосвковых времен не видели разницы между Литвой о Латвией.

У Беларусі назіраюцца праблемы з інтэрнэтам. Вось што пішуць пра гэта людзі2

У Беларусі назіраюцца праблемы з інтэрнэтам. Вось што пішуць пра гэта людзі

Усе навіны →
Усе навіны

Рэзка вырасла колькасць аўтобусаў і легкавікоў на польскай мяжы

Праз 70 гадоў насельніцтва Кітая можа скараціцца ўдвая. Як палітыка аднаго дзіцяці траўмавала мільёны жанчын10

Расія спрабавала зладзіць тэракты на авіярэйсах у Еўропе8

«Вырашылі прыдумаць нешта новае». У Гомелі бытавую хімію прадаюць на разліў з аўтаматаў2

Сэкс-скандал у Экватарыяльнай Гвінеі. Кіраўнік мясцовага ДФР пераспаў са сваячкамі амаль усіх топ-чыноўнікаў і запісваў гэта на відэа12

«Лі»: фільм пра фатографку часоў Другой сусветнай з Кейт Уінслет

«Давайце называць правільна». Праўладны палітолаг асудзіў «Молдавию» і «Белоруссию»12

Вучоныя высветлілі, колькі трэба есці рыбы1

Дзіцячая доктарка з Мінска, якая шакавала антысеміцкімі выказваннямі, выдаліла свой акаўнт26

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У Беларусі назіраюцца праблемы з інтэрнэтам. Вось што пішуць пра гэта людзі2

У Беларусі назіраюцца праблемы з інтэрнэтам. Вось што пішуць пра гэта людзі

Галоўнае
Усе навіны →