Вялізны мурал на тэму гісторыі Гродна з'явіўся ў адным з двароў па вуліцы Карла Маркса літаральна месяц таму. Адкрылі яго да Дня горада.
Паведамлялася, што праца плошчай больш за 400 квадратных метраў стала адной з самых вялікіх у краіне. Там былі намаляваныя сцэны палявання, гісторыі горада і асноўныя гродзенскія славутасці.
Чаму былі? На жаль, шторм, які абрынуўся на Гродна ў ноч з 3 на 4 кастрычніка, пашкодзіў гэту працу.
Фатаграфіямі падзяліліся чытачы Newgrodno.by. На іх відаць, што частка фасада папросту «спаўзла» на зямлю. Зрэшты, карціне, напэўна, яшчэ можна вярнуць першапачатковы выгляд.
На шматпавярховіку ў мінскай Малінаўцы намалявалі мурал. Назвалі «Абярэг»
У Глыбокім з'явіўся мурал па матывах працы Язэпа Драздовіча
У цэнтры Гродна адкрылі новы гіганцкі мурал. На ім гісторыя горада
«Паноў бачым, шляхту бачым, а савецкага воіна-вызваліцеля чамусьці няма». Прапагандысты ваююць з муралам у Гродне
Каментары