Амерыканская паліцыя арыштавала беларускага хакеіста проста падчас матча
Ордар на арышт далі два гады таму.

Ягор Раманаў. Фота: Twitter.com
Падчас першага перапынку нядзельнага матча NAHL (другая па сіле юніёрская ліга ЗША) беларускі абаронца New Hampshire Mountain Kings Ягор Раманаў быў арыштаваны паліцыяй Джонстаўна ў сувязі з непагашаным ордарам на арышт у Нью-Кенсінгтане, паведамляе belarushockey.com са спасылкай на tribdem.com.
Ордар быў выдадзены два гады таму, калі 20-гадовы ўраджэнец Беларусі выступаў за пітсбургскі клуб «Эсмарк Старз». Ён быў абвінавачаны ў нападзе на аўтамабіль пры абцяжваючых абставінах.
У гэтым сезоне Раманаў правёў 4 гульні ў NAHL, дзе атрымаў 2 хвіліны штрафу.
Каментары