Грамадства55

«Раскручваем чакры». Віляйчанка практыкуе стаянне на цвіках

Віляйчанка Наталля Хоміч кінула працу выхавацелькі ў дзіцячым цэнтры, якой прысвяціла 10 гадоў. Дзяўчына акунулася ў ёгу, з нядаўніх часоў практыкуе стаянне на цвіках.

Фота тут і далей: kraj.by

У інтэрв'ю Кraj.by 36-гадовая жыхарка Вілейкі распавяла, як прыйшла ў ёгу, колькі губляе ў вазе за адну сесію стаяння на цвіках і навошта наогул гэта робіць.

Прапрацавала з дзецьмі 10 гадоў і выгарэла

Яшчэ ў дзяцінстве Наталля любіла індыйскія фільмы. Любімая жывёла дзяўчыны — слон. Яго фігуркамі застаўлена кватэра Наталлі. Але пры гэтым у ёгу віляйчанка прыйшла не адразу. Гэтаму папярэднічалі гады працы з дзецьмі ў дзіцячым аздараўленчым цэнтры, дзе дзяўчына паспела атрымаць 1-ю катэгорыю выхавальніка.

— Я прапрацавала з дзецьмі 10 гадоў і вырашыла, што больш не магу. Зразумела, што выгарэла. Мяне ўжо нічога не радавала, — шчыра прызнаецца яна. — А калі чалавека нічога не радуе, значыць прыйшоў час нешта мяняць.

«Аднойчы зарыдала на кухні са словамі: «Навошта я ў гэта ўвязалася?»

Чатыры гады таму малады чалавек параіў Наталлі заняцца ёгай. Але тады віляйчанка не бачыла сябе ў гэтым. 

— На той момант, мне здавалася, што я і ёга не сумяшчальныя. Дзе я са сваёй імпульсіўнасцю, эмацыйнасцю і дзе ёга, — успамінае Наталля Хоміч.

Затым ёга нагадала пра сябе па-іншаму. На перападрыхтоўцы па дзіцячым фітнесе ў Маскве Наталлі прапанавалі асвоіць ёгу для дзяцей. Па вяртанні ў Беларусь ёга не пакідала ў спакоі віляйчанку. У выніку Наталля адправілася да настаўніка ў Мінск. На паўгода яна з галавой акунулася ў свет ёгі. Навучанню, як прызнаецца сама гераіня, яна прысвяціла шмат сіл і часу.

— Акрамя навучання ў мінскай школе я самастойна купляла падручнікі, пераглядала мноства відэа, збірала інфармацыю літаральна па крупінцы. Акрамя таго, я паездзіла па іншых клубах Мінска, каб убачыць розныя тэхнікі выкладання, — распавядае віляйчанка.

Але складаным і цярністым быў не толькі шлях навучання, але і дарога ўнутраных трансфармацый. Штодзённая руплівая праца над сабой стала для Наталлі сапраўдным выпрабаваннем.

— У пэўны момант жыцця ў мяне была нават ломка. Гэта калі ты разумееш, што ў табе ёсць пэўныя рэчы, якія не павінны быць. Ты пачынаеш іх прапрацоўваць, і цябе ламае не фізічна, а эмацыйна. Аднойчы я проста зарыдала на кухні са словамі: «Навошта мне ўсё гэта трэба? Навошта я ў гэта ўвязалася?» Але бачачы, колькі працы ўжо зроблена, я не здалася і дайшла да фіналу, — дзеліцца гераіня.

«На першым сеансе стаяння на цвіках я заплаціла грошы і пастаяла ўхаластую»

Атрымаўшы сертыфікат міжнароднага ўзору, Наталля думала спыніцца. Але прага новага не дала ёй стаяць на месцы, і віляйчанка зацікавілася стаяннем на цвіках. Яна знайшла ў Маладзечне дзяўчыну, якая дала ёй першы ўрок. Гэтая сустрэча расчаравала віляйчанку і адначасова стала для яе прыкладам таго, як быць не павінна.

— Я заплаціла грошы і пастаяла ўхаластую, — тлумачыць яна. — Мяне не вялі. Ніхто не прапрацоўваў са мной нязручныя для мяне моманты. А задавальненне гэта не з танных. У Мінску, напрыклад, сесія стаяння на цвіках каштуе 120 рублёў, у Маладзечне — 60 рублёў. Гэта немаленькія грошы для гадзіны.

Пастаяўшы на цвіках 20 хвілін, Наталля акрамя яркіх адчуванняў (так дзяўчына называе лёгкую боль) больш нічога не адчула. А ў канцы заняткаў гераіня зразумела, што праводзіла з ёй сесію стаяння на цвіках дзяўчына-самавук.

— Для мяне гэта стала сапраўдным шокам, — не хаваючы здзіўлення кажа яна. — Бо на нагах столькі кропак, якія адказваюць за нашы органы.

Інтуітыўна Наталля зразумела, што гэта не тое. У пошуках ісціны яна зноў адправілася на вучобу. У той момант дзяўчына лічыла гэтую практыку выключна карыснай для здароўя фізічнага. Але прайшоўшы трэнінгі і дасканала разабраўшыся ў сутнасці стаяння на цвіках, віляйчанка, нарэшце, усвядоміла, што знайшла сябе.

— Калі я спасцігла асноўную задачу стаяння на цвіках, я зразумела, што маё жыццё ідзе ў правільным кірунку.

«Я не вучу стаяць на цвіках, я дапамагаю пераадолець страхі»

Наталля Хоміч лічыць, што праваднік, а менавіта так называюцца людзі, якія праводзяць сесіі стаяння на цвіках, гэта пакліканне. Яго задача — падвесці чалавека да моманту, калі ён будзе гатовы пазнаць сябе, адказаць на галоўныя пытанні, прайсці праз цяжкія моманты, якія схаваныя глыбока ў яго падсвядомасці. Менавіта для гэтага патрэбен граматны правадыр, а не самавук.

— Дошкі ж можна пайсці і купіць, — тлумачыць віляйчанка. — Але сэнс не ў тым, каб пастаяць на цвіках для масажнага эфекту. Я не вучу стаяць на цвіках. Я дапамагаю пераадолець страхі, псіхалагічныя блокі, комплексы. Гэта праца чалавека над сабой, а я дапамагаю яму праз гэта праходзіць. Спачатку мы дыхаем, потым раскручваем чакры. Потым я задаю пытанні, пры гэтым я не раблю ніякіх высноў і не імкнуся нешта ўбачыць. Я як правадыр слухаю людзей, прапускаю праз сябе і задаю пытанні на аўтамаце, а чалавек сам на іх адказвае. Падчас сеансу стаяння на цвіках агаляецца падсвядомасць, у якой утоена вельмі многае.

Усё, што адбываецца на сесіі, застаецца паміж Наталляй і тым, хто прыйшоў. Сустрэча правадыра і чалавека, якому патрэбна дапамога, таемная і інтымная.

— Я не маю права з кімсьці гэтым падзяліцца, нешта камусьці расказаць. Гэта сакрамэнт. Усё, што я чую, усё застаецца са мной, — падкрэслівае суразмоўца. — Калі я не захаваю гэтую таямніцу, мне прыляціць кармічна.

«За адну сесію я магу страціць да 800 грамаў»

Аказваецца, быць правадніком цяжка не толькі эмацыйна, але і фізічна. Без якіх-небудзь практыкаванняў Наталля Хоміч кожны раз пасля сесій стаяння на цвіках губляе ў вазе.

— Выходзячы, я ўзважваю. Прыязджаючы праз гадзіну-паўтары, я ўзважваюся зноў. І высвятляецца, што губляю ад 300 да 800 грамаў. Гэта ўсё на энергетычным узроўні адбываецца, — запэўнівае яна. — А яшчэ пасля кожнай сесіі стаяння на цвіках мне хочацца памыцца, асабліва ногі. Нават не ведаю чаму.

«Сяброўка з'язджала ад мяне са словамі: «Божа, якая свабода!»

Пакуль сесіі стаяння на цвіках віляйчанка праводзіць для сваіх сябровак. Ні з аднаго чалавека Наталля не ўзяла грошы. Затое атрымала шмат станоўчых водгукаў.

Можа атрымацца так, што чалавеку спатрэбіцца не адна, а некалькі сесій стаяння на цвіках. Спешка тут ні да чаго, лічыць гераіня. Калі ў чалавека «баліць душа» і праблемы значна глыбейшыя, чым здавалася на першы погляд, Наталля падлучае на сесіях практыкі медытацый.

— Вось, напрыклад, мая сяброўка першы раз выстаяла толькі 1,5 хвіліны. Гэта мае месца быць, — кажа Наталля Хоміч. — У кожнага свой болевы парог. Калі проста стаяць без запыту, без прапрацовак глыбінных праблем, можна і 20 хвілін пастаяць. У такім выпадку вы проста зробіце гэта для масажнага эфекту, каб узбадзёрыцца або, наадварот, супакоіцца. Затое на другой сесіі ў маёй сяброўкі ўсё атрымалася. Яна прапрацавала ўсе свае пытанні і з'язджала ад мяне са словамі: «Божа, якая свабода, лёгкасць!» Свет зайграў для яе новымі фарбамі.

У будучыні Наталля Хоміч марыць адкрыць залу, дзе будзе праводзіць класы па ёзе і сесіі стаяння на цвіках. У Вілейцы Наталля будзе першапраходцам у гэтым кірунку, таму дзяўчына гатовая да розных меркаванняў і неадназначных водгукаў з боку гараджан. Нягледзячы на тое, што гэтая практыка шырока распаўсюджаная ў свеце, для большасці віляйчан яна застаецца пакуль незразумелай. Такое становішча спраў Наталля прымае спакойна.

— Неяк я апублікавала інфармацыю аб стаянні на цвіках з ілюстрацыямі на старонцы ў сацыяльнай сетцы і атрымала каментар, які мяне ні кропелькі не закрануў, а толькі рассмяшыў. «Мне здавалася, ты нармальная. Ан-не, здавалася». Я разумею, што гэтая практыка не для ўсіх. Я таксама прымаю, што не ўсе людзі адкрыты для новых адчуванняў. Пазнаўшы ёгу, я па-іншаму паглядзела на людзей вакол, адносіны ў сям'і. Цяпер я ведаю, што ўсе людзі прыходзяць у наша жыццё для ўрока. Як толькі яны адпрацоўваюць з табой нейкі ўрок, яны сыходзяць. І іх трэба своечасова адпускаць.

Жадаючых прыйсці на стаянне на цвіках і ёгу да Наталлі ўжо шмат. Але віляйчанка не спяшаецца адкрываць сваю справу. Рэкламная шыльда на будынку — не крытэр поспеху для яе.

— Мне будзе дастаткова таго, што чалавеку стала лягчэй. Таму што я ведаю, як можа быць балюча ці дрэнна на фізічным узроўні.

Каментары5

  • Іржа
    01.10.2023
    Ёга самадастатковая і без цвікоў. Акрамя шоў і прыцягнення ўвагі гэтыя цвікі не надта патрэбныя.
  • mikola
    01.10.2023
    Nima ioi sto rabic. Uzjala b sliub,zavjala dzetak. Byu by zanjatak a tak u jae gody-durnota u galave....Neikija *cviki*.....
  • .
    01.10.2023
    — Выходзячы, я ўзважваю. Прыязджаючы праз гадзіну-паўтары, я ўзважваюся зноў. І высвятляецца, што губляю ад 300 да 800 грамаў. Гэта ўсё на энергетычным узроўні адбываецца, — запэўнівае яна

    Ога, на энергетическом уровне, за счет термоядерной рекции наверное. Попробуйте позаниматься полтора часа любой другой активностью небольшой-средней интенсивности, и вы потеряете ровно те же 300-800 грамм воды без гвоздей и прочей лженаучной лабуды, чакр и индусов. Например, просто погуляйте. И да, за следующие часы вы эту воду снова выпьете.

На зіму запланаваныя масавыя затрыманні, складзеныя «першы і другі спісы»29

На зіму запланаваныя масавыя затрыманні, складзеныя «першы і другі спісы»

Усе навіны →
Усе навіны

Успышка віруса Марбург можа перарасці ў новую пандэмію. Што гэта за хвароба?3

Чэргі з аўтобусаў на межах Беларусі зноў зніклі

Вельмі моцны пажар на нафтабазе ў Пермскім краі Расіі

Бывай, Еўропа! Беларусы канчаткова перасаджваюцца на кітайскія аўто20

На Нобелеўскую прэмію міру сёлета прэтэндуе 286 кандыдатаў

Вядучая Бі-бі-сі выпадкова адправіла пытанні Борысу Джонсану перад інтэрв'ю. Інтэрв'ю прыйшлося адмяніць1

Ганец з Ірана ехаў папярэдзіць Насралу, што Ізраіль збіраецца таго забіць. Абодва загінулі ў бункеры2

У чатах Калінкавічаў распаўсюджваецца ВІДЭА, якое зафіксавала падзенне беспілотніка12

«Я тупіў. І сумняваўся. І рваўся паміж некалькімі пачуццямі. І цяпер мне сорамна». Кранальнай гісторыяй падзяліўся беларускі святар3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

На зіму запланаваныя масавыя затрыманні, складзеныя «першы і другі спісы»29

На зіму запланаваныя масавыя затрыманні, складзеныя «першы і другі спісы»

Галоўнае
Усе навіны →